«Як чуецца — так і малюецца»: літаральныя малюнкі, частка 2

19.07.2013 Мастацтва

Сёння на Generation.by эксклюзіўная прэзентацыя працягу серыі літаральных малюнкаў ад мастачкі Волі Кузьміч пра беларускамоўныя цікавосткі.

«Незвычайныя вобразы і спалучэнні, што ўзнікаюць у двухмоўнай навакольнай рэальнасці і часам успрымаюцца зусім літаральна, увесь час просяцца быць замаляванымі. Праект нараджаўся як добрая правакацыя і не мусіў мець працягу. Аднак пацешныя беларускія выразы пачалі літаральна пераследаваць мяне: нешта прапаноўвалі сябры, нешта нараджалася наўпрост у размовах, далёкіх ад малюнкаў і моўных дыскусіяў. Ды й без “мець рацыю” і “добрай справы” калекцыя падалася няпоўнай».

generation.by