Як Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у арміі пабывалі

ak_1

Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Дзяржынск, дзе наладзілі сустрэчу з вайскоўцамі-памежнікамі 2 жніўня.

“Дагэтуль у нас не было досведу выступленняў у вайсковым гарнізоне. Аднак вайсковая ўніформа не збіла нас, як кажуць, з панталыку. Бо насамрэч пад зялёна-плямістымі строямі біліся сэрцы двухсот маладых хлопцаў з розных куткоў Беларусі”, – кажа Э. Акулін.

Леанід Дранько-Майсюк згадаў яркія эпізоды сваёй “армейскай маладосці” і прачытаў цыкл сваіх вясёлых вершаў з кнігі “Цацачная крама”.

Э. Акулін праспяваў некалькі патрыятычных песняў і прачытаў “Баладу пра незапаленую свечку” на афганскую тэму.

ak_3

У той жа дзень паэты ўзялі ўдзел у свяце беларускай паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”, якое традыцыйна адбываецца на маладзечанскай зямлі ў гонар Максіма Багдановіча.
Выступы адбыліся пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

ak_2

На здымках:

1.Перад жаўнерамі-памежнікамі выступае Леанід Дранько-Майсюк.
2. Эдуард Акулін з юнымі прыхільнікамі паэзіі М. Багдановіча.
3. Эдуард Акулін: “Пагоня, ляціць Пагоня!”

Тэгі: ,