Як гукалі вясну на Соракі (фота)

23.03.2014 У краіне

На суботу 22 сакавіка па народным календары прыпала свята Соракі. Менавіта ў гэты дзень раней на вёсках гукалі вясну, і таму гомельскі філіял Веткаўскага музея імя Ф. Шклярава запрашаў усіх жадаючых прыняць удзел у гэтым даўнім абрадзе.
Ахвотнікі збіраліся каля музея, і потым рушылі на другі бок Сажа, за мост. Там і праходзілі ўсе этапы свята. Дзяўчынкі ўпрыгожвалі веснавое дрэўца стужкамі, а хлопцы ладзілі вогнішча. На адным з дрэў загадзя былі зроблены арэлі, на якіх каталіся толькі дзяўчаты. Звязана гэта з тым, што, паводле павер’я, тая, хто пакатаецца, зацяжарыць у гэтым годзе. Абавязковая частка абраду – гэта печаныя з цеста птушкі, якіх гушкалі на посцілцы, а пасля частавалі імі гасцей. Не абышлося і без спалення пудзіла зімы, якое ў гэтым годзе атрымалася даволі сімпатычным! Своеасаблівым заканчэннем стала яечня, спечаная на вогнішчы, якая сімвалізуе сонейка. Яе таксама пакаштаваў кожны. Падчас усяго абраду праводзіліся гульні, такія, як “Цар”, “Шуляк” і іншыя, дзе да ўдзелу запрашаліся ўсе жадаючыя.

Спецыяльна на гэтае свята прыехаў спеўны гурт “Стаўбунскія вячоркі”, які падтрымаў абрад адпаведнымі святочнымі песнямі.
Вясну ў Гомелі гукаюць ужо не першы раз, таму гэта можна лічыць добрай традыцыяй для зацікаўленых гісторыяй жыхароў.

DSCN8978_новый размер

DSCN8984_новый размер

DSCN8986_новый размер

DSCN8988_новый размер

DSCN8998_новый размер

DSCN8999_новый размер

DSCN9014_новый размер

DSCN9019_новый размер

DSCN9031_новый размер

DSCN9037_новый размер

DSCN9042_новый размер

DSCN9050_новый размер

DSCN9066_новый размер

DSCN9069_новый размер

 kli4nik.info 

 

 

Тэгі: ,