• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.10.2015 | Гісторыя

Як ксёндз-беларус Ян Жук выгнаў арганіста Вінцэнта Мядзёлку за беларускасць

Гэта цяпер у касцёлах служаць Літургію і спяваюць песні на беларускай мове. А ў міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі моўнае пытанне ў Касцёле было надзвычай драматычным. Беларуская мова з’явілася ў некаторых касцёлах у 1917-1924 гадах, але праз кароткі час польскае духавенства стала гвалтам выцясняць яе з рэлігійнага жыцця.

Плошча ў Новай Шаркоўшчыне. Фота 1950-х гадоў. На ім бачны касцёл Узвышэння Святога Крыжа, які праз некалькі год разбураць камуністычныя ўлады.

Хроніку таго змагання можна прасачыць па старонках беларускай прэсы. Польскія ксяндзы і біскупы, супрацьстаючы рэлігійным і культурніцкім імкненням беларусаў, часта дапускалі ўчынкі, якія разыходзіліся з хрысціянскай мараллю. Супраць беларушчыны пайшлі і некаторыя са святароў, якія яшчэ нядаўна самі актыўна ўжывалі беларускую мову.

“Беларуская Крыніца” №37 за 29 кастрычніка 1933 года падае карэспандэнцыю з мястэчка Шаркоўшчына Дзісненскага павета. Мясцовы жыхар, падпісаны псеўданімам “Тутэйшы”, апавядае, як быў звольнены з пасады Вінцэнт Мядзёлка, арганіст касцёла Узвышэння Святога Крыжа.

“Як ксёндз расправіўся з арганістым

Шаркаўшчына, Дзісьненскі пав. Сёлета вясной з шаркаўскай парафіі перамясьцілі кудысь кс. Мількоўскага, а на яго месца прыслалі кс. Жука. Аднаго туды, другога сюды і здаецца ўсё ў парадку.

Але пры гэтай абмене выкінуты на брук арганісты, вядомы на тутэйшым грунце беларус гр. Мядзёлка, бацька знанай калісь грамадзкай працаўніцы Паўлінкі Мядзёлкі. Грамадзянін Мядзёлка працаваў арганістым 45 гадоў, з гэтага 12 гадоў ў Шаркаўшчыне, і раптоўна апынуўся выкінутым на брук.

Афіцыяльныя прычыны не вядомы. Пад сакрэтам толькі казаў ксёндз: “Табе найгорш пашкодзіла Беларусь”. Другая прычына – не паладзілі між сабой ксяндзоўская гаспадыня і жонка арганістага.

Так ці гэтак, а стары арганісты, праслужыўшы 45 гадоў пры касцёле, на старасьць, без эмэрытуры (пенсіі – К.Ш.), апынуўся пад плотам. Ды толькі за тое, што радзіўся беларусом і не прышчапіў сваім дзецям рэнегацтва.

Ці да гэтага патрэбны яшчэ паясьненьні? Памойму – і так за надта яскрава”.

Ксёндз Ян Жук. Крыніца: www.bialystok.opoka.org.pl

Пробашч, які прагнаў старога Мядзёлку – гэта кс. Ян Жук (1897-1974), беларус, родам з вёскі Мацюкі каля Мёраў. У 1920-1923 гадах кс. Ян Жук служыў у Новым Пагосце Дзісненскага павета (цяпер Мёрскі раён) і актыўна карыстаўся там беларускай мовай, пра што пісалі віленскія газеты.

“Крыніца” №12, 16 красавіка 1921 года: “Навукі ў нас у касьцелі гаворацца па беларуску. З гэтаго людзі дужа рады. Таксама ёсьць і сьпевы ў касьцелі па-беларуску”.

“Крыніца” №4, 22 верасня 1922 года: “У нас на прошлым тыдні 17, 18 і 19 верасьня сёл. году адбывалася 40-гадзіннае набажэнства. Народу было дужа многа, каб так можна было палічыць, дык мусіць дайшло б да тысяч пяці. Праз усе дні былі беларускія казаньні, да якіх цяпер у нас народ дужа горніцца і нават крыўдзіцца, калі дзе іх не гавораць…”

“Dzieńnik Wileński”, Nr. 186, 1923 год: “Пробашч парафіі НоваПагосцкай кс. Жук пастаянна прамаўляў беларускія, агітацыйныя казанні, нападаючы на ўсё, што польскае”. (Варта адзначыць, што між польскіх віленскіх газет “Dzieńnik Wileński” ставіўся да беларусаў найбольш варожа і яго ацэнкі нельга лічыць аб’ектыўнымі).

Ксёндз Ян Жук адыйшоў ад беларускай справы адным з першых. Яго няма сярод падпісантаў ліста святароў-беларусаў да Канферэнцыі епіскапату Польшчы, якія ў 1925 годзе патрабавалі звярнуць увагу на праблему душпастырства беларусаў.

Пазнейшы лёс ксяндза Яна Жука аказаўся драматычным. У 1940 годзе святара арыштавалі камуністычныя спецслужбы, і да 1955 года трымалі ў зняволенні ў сібірскіх лагерах. Пасля вызвалення ён выехаў у Польшчу, дзе служыў у сядлецкай дыяцэзіі і памёр у 1974 годзе.

Магіла Вінцэнта Мядзёлкі на каталіцкіх могілках у мястэчку Будслаў. Фота Кастуся Шыталя.

Кастусь Шыталь, westki.info

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

Апошнія навіны

    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип