Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна.

Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі
Фестываль-узаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі SPRAVA сёлета б’е ўсе рэкорды па наведвальнасці.
Прапануем вам фотарэпартаж з фэсту на Чарэйскім возеры ад Тараса Тарналіцкага — журналіст і кінакрытык зрабіў яго спецыяльна для Reform.by. SPRAVA праходзіць на паўвостраве ў Віцебскай вобласці 6−7 жніўня.


Яшчэ за пяць дзён да пачатку падзеі ўсе білеты распрадаліся. Арганізатары на чале з Мацвеем Сабуравым звярнуліся да публікі быць свядомымі і ўважлівымі да атачэння і адзін аднаго, і папрасілі не прыязджаць «на авось».


Учора, 6 жніўня, карэктывы ў расклад фэсту ўнёс працяглы дождж — выступленні некаторых музыкаў прыйшлося перанесці.

Сёння ж надвор’е добрае і падзея стала набіраць абароты.



У цэлым, усе наведвальнікі і ўдзельнікі івента гавораць аб цудоўнай, жывой атмасферы фестывалю, за якой і варта было прыехаць з самых далёкіх месцаў.

Выступ Big Daddy Blues


Выступ Garlic&pumpkin Stringband

Выступ «Спеўнай майстэрні Дар’і Зуевай»

Выступ Triangle


Выступ miricle libido

Фота: Тарас Тарналіцкі, reform.by