Як праходзіў Нацыянальны фестываль “Маладзечна-2014” (відэа)

У Маладзечна прайшоў 14 Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2014”. На пляцоўцы працаваў горад майстроў, гандлёвыя пункты, канцэртная пляцоўка.

Гасцям фестывалю прапанавалі вельмі шырокі асартымент упрыгожванняў, у тым ліку з натуральных камянёў і скуры. Таксама можна было  набыць вырабы з лазы, каванага жалеза, гліны, лямцу. Майстрыхі з розных гарадоў прывезлі на фестываль абрусы, адзенне, звязаныя кручком.

Гран-пры фестываля атрымала Аліна Молаш.

Вось так выглядала адкрыццё фэста.

Спявае пераможца “Мада93ечна-1998” Вікторыя Алешка, саліст Венскай оперы Рыгор Паляшчук, пераможца “Маладзечна-2014” Аліна Молаш, кампазітар Эдуард Ханок.

Закрыццё фестывалю, гала-канцэрт “Спадчына песняроў”.

Паводле “Рэгіянальнай газеты”

Тэгі: