Як рэкламаваць культурніцкія падзеі і прадукты? Разбіраем на жыццёвых прыкладах у Лідзе

25.02.2014 У краіне

27 лютага кампанія “Будзьма беларусамі!” праводзіць адмысловае ток-шоу, прысвечанае пытанням рэкламы культурніцкіх падзей, праектаў і іншых “прадуктаў” у сацыякультурнай сферы.

Як сутыкаюцца дзейнасць традыцыйных установаў культуры і маркетызаванае мысленне сённяшняга грамадства? Ці хапае лідчанам інфармацыі пра культурніцкія падзеі, што праводзяцца ў горадзе? Якіх складанасцяў і памылак можна пазбегнуць усім гульцам на сённяшнім культурніцкім рынку? Гэтым і іншым, самым жывым і набалелым пытанням будзе прысвечаная сустрэча ў Лідскім цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры ў чацвер, 27 лютага. Афлайнавае ток-шоу стане часткай серыі дыскусійна-прэзентацыйных сустрэч, аб’яднаных агульнай ідэяй “Культура паляпшае жыццё!” ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

imaУ размове возьмуць удзел культурніцкія мэнэджары з г. Ліды і адмыслова запрошаныя госці: Крысціна Хомбак, арт-дырэктар бара Куба, мэнэджар праектаў у парку атракцыёнаў (Горадня), і Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар Літаратурнага Дома«Логвінаў» (Мінск).

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў развіцці культурніцкага жыцця свайго горада!

Месца правядзення: Лідскі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”, вул. Савецкая, 12.

Пачатак: 18:00.

Уваход вольны.

Тэгі: