• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.06.2016 | Грамадства

Як сабралі на выставу былых бяздомных жывёл (Увага! Шмат мілаты)

22 чэрвеня скончыўся збор сродкаў на праект, так што ў Мінску пройдзе фотавыстава фатографкі, якая сама і займалася кампаніяй на “Вуллі”.

“Звычайна пасты пра бяздомных жывёл ціснуць на жаль. А гэтага жалю і так багата ў жыцці. Я хацела паказаць станоўчы бок, падзяліцца пазітывам”, — распавядае аўтарка праекта “Путешествие домой” Аляксандра Пяхота.

Аляксандра доўгі час валанцёрыць дзеля ўладкавання жывёл у новых гаспадароў, яна здымае катоў на ператрымках і за тры гады сфатаграфавала каля тысячы жывёл і назбірала багата шчаслівых гісторый. “Жыццё змяняецца не толькі ў тых, хто ўзяў сабе жывёлу, але і ў тых, хто неяк спрычыніўся да гэтага працэсу”, — адзначыла яна.

Аляксандра вырашыла зладзіць фотавыставу не жаласных, а ўжо хатніх катоў, каб паказаць людзям, што нястрашна браць бяздомных жывёл з вуліцы або прытулку, што кожная жывёла прыгожая і ўнікальная, хоць і не мае ў пашпарце “пароды”. Толькі яна не ведала, як на гэта можна сабраць грошы: “Мне падказаў сябрук Міця, які збіраў на карціну Хруцкага. Ён распавёў, што на сайце ўсё прапісана, а калі што, то дапаможа менеджар”.

Але і пасля гэтага ў Аляксандры было шмат хваляванняў і сумневаў: “У першы ж тыдзень на рахунак прыйшло многа грошай. Людзі так хутка адгукнуліся, што я нават не чакала”. Так дзякуючы 76 фундатарам праект сабраў 11 255 000 рублёў.

Цалкам суму атрымалася сабраць за 20 дзён, і цяпер ідзе падрыхтоўка да выставы, што адкрыецца ў Музеі прыроды і экалогіі (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) на Карла Маркса, 12.

“Цягам кампаніі я атрымала надзвычайны імпульс ад людзей. Атрымалася не толькі сабраць грошы, але і паведаміць людзям пра выставу. І хоць ніхто не захацеў узяць сабе новую жывёлу, людзі пісалі, што мая ідэя ім даспадобы. Некаторыя адмаўляліся ад падарункаў, а іншым спадабалася прапанова зладзіць фотасэт для іх гадаванца”, — распавяла Аляксандра.

У якасці ўнікальных падарункаў за падтрымку бэйкеры атрымаюць магніты, паштоўкі, партрэты жывёлаў, а яшчэ багата пазітыву, бо ўсім вядомая любоў людзей да катоў і сабак. А на выставе такіх эмоцый будзе шмат.

Надалей фатографка плануе адкрыць студыю для здымкаў жывёл: “Праўда, гэта яшчэ далёкая будучыня”.

Напрыканцы Аляксандра параіла ўсім, хто мае цікавыя ідэі, не баяцца прапаноўваць іх грамадству. “Можна не толькі атрымаць фінансавую падтрымку, але і моцны эмацыйны імпульс. Складана сказаць, што з гэтага больш каштоўнае”, — прызналася яна.

 

Марыя Грыц

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип