• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.02.2016 | Культура

Як шэф-кухары запускаюць нацыянальную кухню у народ

У дабрачыннай акцыі “Смачна есці ў хату” эксперты беларускай кухні навучаюць дзетак гатаваць розныя стравы, пакуль іх бацькі сыходзяць на спатканне.

Працуе гэта так: кухары і валанцёры прыходзяць у сям’ю, распавядаюць дзецям пра звычаі былых часоў, пра ежу і традыцыі, вучаць рэзаць і не парэзацца, варыць і не апячыся і г.д. Таксама ёсць і выхаваўчы складнік: дзеці павінныя маўчаць, калі гаворыць кухар, а на покліч “Каманда!” яны хорам адказваюць “Так, шэф!”

Майстры паказваюць паслядоўнасць дзеянняў, вучаць сервіроўцы, дапамагаюць накрыць на стол і сыходзяць раней за вяртанне бацькоў, каб не замінаць сямейнай атмасферы вечара. Валанцёры тым часам таксама пераймаюць сакрэты майстэрства, а наступным разам ужо самі выступаюць галоўнымі на кухні і маюць ўжо сваіх валанцёраў. Тым часам бацькі маюць выдатны шанец прабавіць час разам, пакуль дома для іх рыхтуюць смачную вячэру.

Адбываецца такая падзея раз на два тыдні. Тэарэтычна. Насамрэч удзельнікі могуць ладзіць такія вечары з дзецьмі і часцей – гэта іх жаданне. Вядомы эксперт беларускай кухні і суарганізатар падзеі Алена Мікульчык адзначыла, што праект не мае нейкага тэрміну: “Праз пэўны час мы памяняем склад меню, каб людзям было цікавей удзельнічаць у праекце”. Яна таксама падкрэсліла, што на сёння “Смачна есці ў хату” разлічаны толькі на вялікія сем’і дзе ёсць выхаванцы з інтэрнатаў. “Мы хочам такім чынам дапамагчы бацькам і даць ім некалькі гадзін на ўласнае жыццё”, – адзначыла Алена.

Кухары займаюцца з дзеткамі бясплатна, але прадукты набываюць сем’і. З кожным разам колькасць дамоў, куды завітаюць аматары нацыянальнай кухні, будзе павялічвацца. Вырасце і геаграфія праекта, бо ўжо ёсць валанцёры з іншых гарадоў, якія выказалі жаданне ўзяць удзел у мінскіх кухонных сустрэчах, а пасля ладзіць такія ж на сваёй малой радзіме. Такім чынам нацыянальная кухня стане больш народнай і, як спадзяюцца арганізатары, больш папулярнай.

Ініцыявала акцыю група валанцёраў “Свята ў кожнае сэрца”, а падтрымалі выбітныя кухары і эксперты Вячаслаў Гарбатаў, Андрэй Рэзнікаў, Алена Мікульчык. У кожнага з іх аднолькавы склад прадуктаў, меню і спосабы гатавання. Іх эксперты спецыяльна выпрацавалі, каб дзецям было цікава і нескладана. Праўда, кухары-пачаткоўцы не баяцца цяжкіх задач і добра спраўляюцца з прыборамі і тэхнікай.

Адной з першых сем’яў, што прымалі ў сябе “Смачна есці ў хату”, былі Янкоўскія. У іх 9 дзяцей, але кожны знайшоў сабе карысную справу на кухні, пакуль бацькі бавілі вечар на пастаноўцы ў Купалаўскім тэатры. Цікава, што некаторыя з дзетак ужо што-нішто ведалі пра гатаванне, бо сустракаліся з кухарамі ў інтэрнаце ў Ашмянах.

Як адзначылі арганізатары, да праекта ў якасці валанцёра ці сям’і, што прымае кухараў, можа далучыцца кожны. Для гэтага варта звярнуцца да Алены Мікульчык і даведацца пра найбліжэйшыя планы акцыі.

 

 

Марыя Грыц

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў. Анлайн-праект называецца «Твій сусід». Асноўная тэматыка — што ж...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

20 сакавіка нечакана памёр пісьменнік Анатоль Казлоў, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Пра гэта паведаміў Віктар...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    Грамадства
    Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў
    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип