• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.01.2023 | Грамадства

Як вам такое: працаўнікі «Мінскзелянбуда» ходзяць у «найках». Прынамсі, на малюнках гэтага хлопца

Ілюстратар Аляксей Кулінковіч малюе вельмі душэўны Мінск. І хоць, як прызнаецца сам аўтар, аналізаваць свае працы ён не любіць, за кожнай выявай — свая гісторыя любові да Мінска і людзей, — піша CityDog.


63cf166bb2d5d.jpeg

«Для мяне вельмі важныя два складнікі: візуал і ідэя»

583a6b4660501.5858379b265fb.jpeg
Аляксей Кулінковіч, ілюстратар, вось ягоны instagram

— Я нарадзіўся і жыву ў Менску, малюю з дзяцінства. Па адукацыі — дызайнер інтэр’еру, але толькі па адукацыі (смяецца), скончыў Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Больш свядома пачаў займацца малюнкам і жывапісам менавіта перад паступленнем. На апошнім курсе ў мяне з’явіўся графічны планшэт, і я з галавой паглыбищся у дыджытал-маляванне.

Пасля інстытута працаваў у студыі інтэр’ера ў свайго выкладчыка, пасля — у вэб-студыі і рэкламнай агенцыі. І заўсёды гэта быў вельмі класны і карысны досвед. Досыць доўгі час вучыўся рэкламнай рэтушы а-ля «Канскія львы», і ілюстрацыя троху сышла на другі план — дакладней, я займаўся і тым, і іншым раўназначна. Таму, напэўна, для мяне вельмі важныя два складнікі: не толькі сам візуал, але і ідэя.

Аб працах: «Часцей за ўсё натхняюць людзі, якіх я назіраю з вакна»

Серыяй назваць мае ілюстрацыі, вядома, складана, таму што ўсе яны крыху ў розных стылістыках. Наогул ідэя прыходзіць спантанна і вельмі банальна. Часцей за ўсё натхняюць людзі, якіх я назіраю з вакна. Так, напрыклад, здарылася з ілюстрацыямі «Трэба рабіць» і «Снежань».

Пра «Снежань»: «Патрэбны памагаты ў гэтай справе»

Гэтая праца завецца «Снежань». Такую карціну я назіраў з вакна: праўда, там была толькі адна бабулька. І падумаў, што ёй абавязкова патрэбны памагаты ў гэтай нялёгкай справе. А «Брама Мінска» з’явілася, каб дадаць крыху камічнасці сюжэту.

1.jpeg

2.jpeg

«Трэба рабiць»: «Таксама створана паводле сюжэта «з вакна»»

Спачатку я ўбачыў працоўнага ў куртцы «Мінскзелянбуда», які чысціў снег на ходніку, а потым спыніўся перадыхнуць. У гэты момант проста ўсплыла фраза, якую я сабе перыядычна паўтараў: «Што зробіш? Трэба рабіць!..» Пасля я шукаў у інтэрнэце рэферэнсы для ілюстрацыі па працоўным праекце (зараз я працую 2D-мастаком у прадуктовай IT-кампаніі) і напаткаў постэр Nike з іх слоганам Just do it.

І раптам падумаў, што «Трэба рабіць» — гэта ж наш Just do it. Хоць пераклад і не даслоўны.

3.jpeg

4.jpeg

5.jpeg

Бусел у дваровым «глобусе»: «У нас у двары зносяць пляцоўку»

У нас у двары зносяць старую дзіцячую пляцоўку, на якой я правёў дзяцінства. Хацелася нейкую яе частку абавязкова захаваць. Потым прыйшла ў галаву думка, што я не вельмі часта падарожнічаю па свеце. Напэўна, так выглядаюць «мае вандраванні», ды і буслы таксама не заўсёды адлятаюць, а застаюцца на зімоўку.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Aleksey Kulinkovich (@klin_illustrator)

Публікацыя ад Aleksey Kulinkovich (@klin_illustrator)

Hilton z buslami dla siabroŭki

Я гэтую карцінку першапачаткова маляваў сяброўцы, якая любіць такую архітэктуру. Яна з’яжджала ў іншую краіну, але неяк я не паспеў ілюстрацыю раздрукаваць. Таму не падараваў, а проста заліў у інсту.

309094033_628921358788650_8478438998158758598_n.jpg

309459921_630150151854657_2979906596187482329_n.jpg

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип