Віцябляне самі ствараюць свята ў сваім горадзе!

Ужо заўтра стануць вядомыя крэатыўныя грамадскія прапановы для найбліжэйшых агульнагарадскіх святаў, ухваленыя гарадскімі адміністратарамі культуры. Запрашаем пабачыць усё на ўласныя вочы на “Кірмаш праектаў”.

Афіша

10 чэрвеня ў Музычнай гасцёўні збяруцца тыя, каго летняя свежасць і гарачыня натхняе на творчыя адкрыцці, знаёмствы і дзеянні. “Кірмаш праектаў” – прэзентацыя культурніцкіх ідэй ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, задуманая як пляцоўка для пошуку партнёраў і кансультантаў, – гэтым разам набудзе асаблівы змест. На сустрэчы будзе прадстаўлена 7 праектаў культурніцкіх мерапрыемстваў, прызначаных узбагаціць праграму Свята горада і Дня моладзі, а таксама падсумаванне іншых грамадскіх думак пра тое, якім мусіць быць сапраўднае гарадское свята.

На суд шырокай публікі і адмыслоўцаў у сферы культуры Віцебска будуць прадстаўленыя ідэі для аматараў танцаў, аўтарскай музыкі і літаратуры, фатаграфіі, футбольнага фрыстайлу, канцэптуальнага графіці і інтэлектуальнага гарадскога інтэрактыву!

Якія з іх маюць шанец увайсці ў праграму найбліжэйшых святаў, раскажуць прадстаўнікі Віцебскага гарвыканкама: аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму.

А ВЫ зможаце падтрымаць самыя вартыя ідэі, далучыцца да іх як партнёр або ўдзельнік, а таксама зразумець і абмеркаваць грамадскія патрэбы і тэндэнцыі, што хутка могуць сфармаваць змест гарадскіх святаў!

Уваход вольны!

Месца правядзення: Музычная гасцёўня, вул. Фрунзэ, 11.

Пачатак: 19:00.

Кантакты для даведак: +37529-894-05-17, kirmash.vitsebsk@gmail.com