Як я знайшла сваю мову

Зараз я вельмі ўдзячная той сітуацыі, што склалася напярэдадні майго паступлення ў першы клас. Тады ж гэта быў сапраўдны стрэс для маіх бацькоў.

У школу, да якой я належала па месцы жыхарства, мяне адмовіліся прымаць з-за таго, што ў ёй і так было зашмат вучняў. У прэстыжнай школе з англійскім ухілам, куды пайшлі ўсе мае сяброўкі, на іспытах мне наўмысна заніжалі адзнакі. Знаёмыя казалі (бо ведалі на ўласным вопыце), што трэба даць хабар дырэктару. Не ведаю, ці то ў нас не было грошай, ці то не захацелі даць хабар, але пытанне школы так і заставалася нявырашаным. Тады тата ўзяў мяне за руку і павёз у беларускую нацыянальную гімназію за шэсць аўтобусных прыпынкаў ад дома. Іспыты на той час ужо скончыліся, але настаўніца, да якой мы зайшлі ў класу, згадзілася правесці са мной уступнае тэставанне. Тэкст цалкам.