• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
14.01.2022 | Гісторыя

Вывучаў магнітныя ўласцівасці газаў і пары. Лёс беларускага фізіка Якава Шура

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповяд пойдзе пра навукоўца Якава Шура.

Якаў Шэбселевіч Шур (20 красавіка 1908 г. — 24 мая 1986 г.)

001.jpg

Я.Шур — фізік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1970), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967).

Нарадзіўся ў мястэчку Дуброўна Віцебскай губерні (цяпер раённы цэнтр Віцебскай вобласці). У 1932 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт і быў накіраваны на працу ў Інстытут фізікі металаў Уральскага навуковага цэнтра Акадэміі навук СССР у Свярдлоўску (цяпер Інстытут фізікі металаў Уральскага аддзялення Расійскай акадэміі навук), дзе працаваў у 1932–1939 гадах загадчыкам лабараторыі ферамагнетызму. Адначасова ў 1938–1944 гадах — дацэнт, у 1944–1972 гадах — прафесар Уральскага ўніверсітэта.

Навуковыя даследаванні Я.Шура прысвечаны фізіцы магнітных з’яў і магнітных матэрыялаў. Ён з’яўляецца стваральнікам уральскай школы магнітолагаў, якая распрацоўвае пытанні фізікі магнітных матэрыялаў і іх практычнага выкарыстання. Сярод яго вучняў 8 дактароў і больш за 40 кандыдатаў навук.

Я.Шур вывучаў магнітныя ўласцівасці газаў і пары, ферамагнітныя ўласцівасці розных рэчываў. Выказаў тэорыю тэхнічнай крывой намагнічвання. Даследаваў працэсы перамагнічвання, магнітны гістэрэзіс, вывучаў структуру ферамагнетыкаў. Устанавіў заканамернасці анізатрапіі каэрцытыўнай сілы ў ферамагнітных монакрышталях, адкрыў тэмпературны магнітны гістэрэзіс (1948), пераходную даменную структуру ў высокамагнітна-анізатропных ферамагнетыках (1953). Вывучаў механізм узнікнення зародкаў перамагнічвання (1973). Прапанаваў спосаб стварэння тэкстуры шляхам тэрмамеханічнай апрацоўкі (1941). Стварыў новыя магнітныя і магнітастрыкцыйныя матэрыялы, магнітныя стужкі. За распрацоўку і выкарыстанне на практыцы новых магнітастрыкцыйных матэрыялаў яму ў 1967 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Узнагароджаны чатырма ордэнамі.

Аўтар больш як 300 навуковых прац, у тым ліку фундаментальнай навуковай працы «Ферамагнетызм».

Шмат гадоў прафесар Я.Шур чытаў спецкурсы «Ферамагнетызм» і «Магнітныя матэрыялы» студэнтам кафедры фізікі магнітных з’яў Уральскага ўніверсітэта.

Памёр у Свярдлоўску.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту

Анатоля Букаса затрымалі ў Барысаве ў панядзелак і абвінавацілі ў стварэнні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра...

Апошнія навіны

    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    Бел-чырвона-белы: выстава плакатаў пра Беларусь адкрылася ў Варшаве (фота)

Афіша

  • 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 10.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 10.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 10.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 10.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 10.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 10.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM