Музыка не быў прызнаны Мінюстам «іншаземным агентам» і не ўключаны ў пералік экстрэмістаў і тэрарыстаў, паведамляе выданне «Ведамасці».
Музычны сэрвіс «Яндэкс музыка» абмежаваў доступ да старонкі беларускага артыста Ap$ent (сапраўднае імя — Арсеній Кісляк). Пры пераходзе на яе з’яўляецца апавяшчэнне аб тым, што старонка «недаступная па патрабаванні Раскамнагляду».
«Яндэкс музыка» 27 сакавіка атрымала ад Раскамнагляду (РКН) афіцыйнае патрабаванне аб абмежаванні доступу да старонкі артыста Ap$ent, кажа яе прадстаўнік: «Мы звярнуліся ў РКН і Генпракуратуру за тлумачэннямі прычын».
У іншых музычных стрымінгах — «VK музыка», «МТС музыка» і «Гук» профіль артыста Ap$ent пакуль даступны. Старонка Ap$ent хуткім часам будзе заблакаваная і ў «МТС музыцы», распавёў суразмоўца ў гэтым сэрвісе. У «VK музыцы» ад каментароў адмовіліся. У «Гуку» на момант публікацыі не адказалі на запыт «Ведамасцяў».
Самы папулярны трэк выканаўцы Ap$ent — «Можна я з табой», ён уваходзіць у топ-чарты ўсіх расійскіх музычных сэрвісаў: на 27 сакавіка ён займаў 2-е месца ў чартах «Яндэкс музыкі» і «МТС музыкі», 4-ю пазіцыю — у «VK музыцы», а таксама 14-е месца ў чарце «Гуку». На YouTube відэа з гэтай песняй мае больш за 7 млн праглядаў, яно займае 6-е месца ў рэйтынгу «100 лепшых кліпаў» у Расіі на гэтым відэахостынгу.
Арсеній Кісляк (Ap$ent) доўгі час жыў у Беларусі. Песня «Можна я з табой», паводле яго слоў, была напісана ў 2022 г. Тады жонка спевака Марыя была прыгаворана судом да года абмежавання волі з-за абразаў Лукашэнкі ў каментарах Telegram-канала. Да выканання прысуду Арсеній і Марыя Кісляк эмігравалі ў Грузію.