• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.05.2022 | Грамадства

Ганна Янкута: «Беларусы на беларускім фестывалі не мусяць цясніцца, каб даць прастору для выказвання расіянам, якімі б добрымі яны ні былі»

Беларуская пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута спрабуе сфармуляваць свае аргументы  адносна дыскусіі, якая разгарнулася вакол прысутнасці расіян на беларускім фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova», і  «сканструяваць нанова свае адносіны з «рускасцю»».


49.jpg
Фота by Юля Цімафеева

Прачытала некалькі дыскусій вакол прысутнасці расіян на беларускім фестывалі «Прадмова», і мне ў іх не хапае аргументаў. Хачу паспрабаваць калі не выказаць тое, што лічу важным, дык прынамсі зрабіць першы крок да фармулёвак. Бо мне здаецца, нам цяпер трэба перасабраць, сканструяваць нанова свае адносіны з «рускасцю» паводле нейкіх іншых прынцыпаў, і ніхто не ведае, як гэтыя прынцыпы мусяць выглядаць. Не ведаю толькі, каму гэта — нам. Беларусам? Беларускамоўным? Ну добра, напішу, што гэта мне, мне прыватна трэба гэтыя адносіны перасабраць, калі хтосьці таксама хоча — далучайцеся да абмеркавання.

Адразу скажу, што я не вельмі разбіраюся ў каланіяльнай тэорыі. Пэўныя працы чытала, але не заглыбленая ў тэму акадэмічна (магчыма, дарма, і магчыма, яшчэ заглыблюся), таму хутчэй разбірацца буду не тэарэтычна, а на ўзроўні штодзённых практык.

Такім чынам:

Шмат хто з маіх старэйшых сваякоў расказвае, што за іх часамі (якія, дарэчы, цягнуцца дагэтуль) гаварыць па-беларуску ў Беларусі было сорамна, тыя, што гаварылі, стараліся як мага хутчэй перавучыцца на рускую, пазбыцца беларускага вымаўлення. Нават я, беларускамоўная асоба, у Беларусі вельмі часта гавару па-руску, асабліва калі трэба не прыцягваць увагі (памежнікі, чыноўнікі) або па-хуткаму, без шуму і доўгіх тлумачэнняў вырашыць праблемы (дактары ў дзяржаўных паліклініках і бальніцах, зноў жа нейкія службы).

Вялізная колькасць беларускіх інтэлектуалаў гаворыць па-руску, піша па-руску, выступае па-руску. Большасць аналітычных матэрыялаў, якія я цяпер чытаю, пра сітуацыю ў Беларусі ў розных сферах, — па-руску. Шмат мастацкіх твораў (тут я маю на ўвазе пераважна не літаратурныя творы) у Беларусі ствараецца з апорай на рускую культуру. Людзі цытуюць расійскую класіку, расійскае (савецкае) кіно, расійскія (савецкія) песні. Калі чытацкія гурткі абмяркоўваюць сусветную класіку, яе ў большасці выпадкаў чытаюць у рускіх перакладах (нават пры наяўнасці беларускіх, што бывае не часта, але бывае).

Прыклады можна пералічваць бясконца.

Таму:

Я цалкам веру, што ёсць «добрыя рускія», не імперцы і г.д. Але мы (зноў гэтае мы!) не можам дазволіць сабе губляць час, сілы і эмоцыі на тое, каб з гэтым разбірацца.

Супольнасць беларускамоўных, увогуле супольнасць беларускай культуры — напраўду маленькая, у нас мала рэсурсаў, і падтрымкі аднекуль чакаць не варта, таму мы мусім перадусім дбаць пра сябе і падтрымліваць сваіх. І, вядома, украінцаў, бо ў тым кашмары, у якім апынулася Украіна, я не ўяўляю, як можна не падтрымліваць украінцаў усімі магчымымі спосабамі, нават калі ты маленькая і зусім не рэсурсная супольнасць.

Асабліва з улікам таго, што нашы праблемы — аднаго парадку і маюць адну крыніцу.

І таму я лічу, што беларусы на беларускім фестывалі не мусяць цясніцца, каб даць прастору для выказвання расіянам, якімі б добрымі яны ні былі.

Мы не можам сабе дазволіць пераймацца наконт культуры адмены і клапаціцца пра расіян, у нас хапае іншых, нашмат больш пільных для нас праблем. Расійская культура — гэта ўвогуле не наша праблема, яна нас не тычыцца.

І калі мы нават у мерапрыемствах, заяўленых як беларускія, не будзем максімальна даваць месца беларусам і беларускай мове (а таксама ўкраінцам і ўкраінскай мове, бо гл. вышэй), як мы ўвогуле плануем выплысці?


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Вялікае перасяленне народаў 2020-2022-... Не канец, а толькі пачатак
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM