Яшчэ адна прэзентацыя кнігі Міхала Бараноўскага “VOLUMEN.1” – 6 сакавіка!

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашаюць Вас на “RЕ:ПРЭЗЕНТАЦЫЮ” кнігі Міхала Бараноўскага “VOLUMEN.1”

baranoiski

Вершы, пытанні, песні…

***
Вясна не глядзіць…
Злодзей ты… альбо чалавек…
Яна проста прыходзіць…
І асыпае квеценню вішні…
У тваім двары…

Вясна прыходзіць да тых…
Хто чакае яе…
Як збаўлення…
І да тых… каму на яе начхаць…

Вясна прыходзіць да ўсіх…

Ці хопіць сэрца…
Гэтаму навучыцца?..

6 сакавіка а 19-й гадзіне…
Багдановіча, 7а
Уваход вольны

Сустрэча адбудзецца ў рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць”.

Падзея ў Вконтакте.