• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
11.03.2011 | Быць беларусам Быць беларусам 2

Яўген Барышнікаў: “Беларусы могуць пры магчымасці збегчы ў лес і з лесу шарахнуць”

“Быць беларусам – што гэта значыць?” — у супольным праекце Budzma.org i TUT.by вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Яўген Барышнікаў, пераможца фестывалю “Бардаўская восень – 2010” (Бельск, Польшча), сябра Беларускага Дударскага Клубу, намеснік старшыні Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.

— Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

— Дзіўна на такое пытанне адказваць чалавеку, у якога ў пасведчанні пра нараджэнне напісана “рускі”. Мой дзед быў афіцэрам, іх кідала па розных мясцінах, але неўзабаве яны аселі на Беларусі. Падчас усіх перапісаў я шчыра кажу, што я рускі. Калі я вучыўся ў школе, былі знаёмыя беларускамоўныя, але размовы пра мову былі на ўзроўні лёгкіх сантыментаў. Пераломным момантам для мяне стала паездка ў ЗША, калі па некалькі разоў тлумачыш, чым ты сапраўды адрозніваешся ад рускіх, і асабліва калі нарадзіўся сын. Мяне, канечне, можна папракнуць, што я маскаль. І таму я хацеў, каб каштоўнасці, якія я цаню, якія могуць быць у беларуса, ён меў. Каб ён мог сказаць: беларуская мова — мая родная. А для гэтага трэба ведаць яе самому і размаўляць. Людзі ў нас, вывучаючы ў школе мову і літаратуру, жывучы ў абсалютна рускамоўным асяродку, думаюць, што яны могуць вось так вось пстрык — і пачаць размаўляць па-беларуску. Насамрэч нават элементарнага, напрыклад, як будзе “чайнік” па-беларуску, не ведаюць. Недзе каля года ў мяне заняло вывучэнне мовы, чытанне тэкстаў, спробы камунікаваць.

Выхаваць беларускамоўнае дзіця ў Беларусі — гэта праблема. У нашых умовах быць беларусам даволі складана, гэта пэўны пратэст. Тым не менш, цяпер я пачуваюся вельмі гарманічна.

— Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

— Ідэнтычнасць, яна хутчэй не этнічная. Акрамя яе ёсць пэўная лаяльнасць да пэўных каштоўнасцяў, культурных кодаў, гістарычных падзеяў, асобаў, міфаў. Важны момант — адчуванне прыналежнасці да зямлі. Напрыклад, бабулі на вёсцы — тутэйшыя, і ім усё роўна, як называецца пры гэтым дзяржава, бо людзі прывязаныя менавіта да зямлі.

— Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус.

— Гісторыя фармавання беларускай народнасці, часы існавання Рэчы Паспалітай. Але для адказу на гэтае пытанне прасцей падысці да бабулькі на вёсцы, якая скончыла 5 класаў (у найлепшым выпадку), і спытаць у яе, якія гістарычныя падзеі яна ведае. Яна не будзе расказваць пра Вялікае Княства Літоўскае, пра Полацкае княства, пра славяна-балцкі сінтэз і ўсё такое. Пры гэтым сказаць, што яна не беларуска, будзе глупствам. Я не веру, што веданне нейкіх гістарычных этапаў гарантуе беларускасць.

— Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

— Я не буду заклікаць, маўляў, давайце ўсе хадзіць на Купалле. Ад гэтага мы не зробімся беларусамі. У нас, на жаль, за савецкай уладай стаўленне да беларускай культуры ператварылася ў метафару “беларускія куточкі”. Сёння ў любым садочку і школе ёсць беларускі куточак, там ляжыць якая-небудзь прасліца, верацёнца, ручнічок, кашулька, і гэта ўсё пыліцца, і я не ведаю, навошта гэта трэба, але ведаю, што гэта трэба шанаваць, а чаму і як з гэтым жыць, ніхто нікому не тлумачыць. Тое, што я ў сваёй дзейнасці спрабую зрабіць, як і шмат хто яшчэ, — паказаць, што гэта ўсё жывое, што гэта можа існаваць у сучасным шматкультурным свеце і выглядае не горш і не лепш, чым, напрыклад, індыйская, кітайская культура. Мне падабаецца проста паказваць моц і прывабнасць пэўнай ідэі праз сваю чыннасць і ўласны прыклад. Калі людзі бачаць прыгажосць і ўтылітарнасць традыцыйных рэчаў, калі гэта можа быць ужытае ў сучасных варунках — яно будзе жыць.

— Беларус без ведання мовы — беларус?

— Мова — гэта вельмі важна. На жаль, цяпер беларуская мова і традыцыйная культура ўспрымаюцца як экзотыка.

— Чым беларускім Вы ганарыцеся?

— 40 тамамі этнаграфічнага зборніка “Беларуская народная творчасць”. Высокая ступень захаванасці традыцыяў, якія дагэтуль жывуць.

— Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце?

— Асцярожнасць. Не баязлівасць, а вельмі крытычнае ўспрыманне новага, чужога. Беларусы могуць пры магчымасці збегчы ў лес і з лесу шарахнуць. Моц гаспадарская — беларусы бароняць сваё.

— Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?

— Я не пераймаюся на гэты конт. Прыгадваю Уладзіміра Арлова, які на занятках у Беларускім Калегіюме расказваў, што калі пачынаюць гаварыць, што ўсё вельмі кепска, ён успамінае 1970-я гады, калі з патоку студэнтаў-гісторыкаў ніхто не ведаў, хто такая Еўфрасіння Полацкая. Пакуль будуць моцныя людзі, якія змогуць сваім прыкладам паказваць прывабнасць гэтай культуры, усё будзе жыць і развівацца.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс

Карона — абавязковы атрыбут любога караля. Але насамрэч карона ніколі не бывае адна, піша @hrodna1127. У знаёмага беларусам...

Апошнія навіны

    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў
    Грамадства
    Чаму ў беларускім Facebook усё больш пастоў «пра прыроду» і ўсё менш доўгіх тэкстаў?

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM