Яўген Шатохін павязе Баршчэўскага ў Францыю

05.02.2010 Мастацтва

Творы мастака Яўгена Шатохіна, прысвечаныя беларускаму пісьменніку Яну Баршчэўскаму, запрашаюць вывесці ў Францыю, для стварэння адмысловай выставы.

Мастак, пачынаючы з 1992 года, штогод прадстаўляў праз малюнкі Беларусь французскім гледачам. Галоўнаю задачаю Шатохін бачыў паказаць свету прыгажосць роднай зямлі, асобаў, што ёсць гонарам Бацькаўшчыны, але цяпер перакананы, што  ладзіць выставы і працаваць трэба ў Беларусі, бо беларусаў трэба саміх знаёміць з Айчынай. Таму зараз беларускі мастак разважае аб неабходнасці наведвання Францыі:

– Вось на днях я атрымаў запрашэнне з Францыі – прыехаць з персанальнай выставай. Але тэрмін пакуль не вызначаны. І наогул, у мяне няма вялікага жадання ў замежжа ездзіць. Бо найперш Беларусь. Вельмі вялікае жаданне маляваць сваё, роднае. Але, думаю, усё ж не адмоўлю ў выставе.

На сённяшні дзень вядома, што працы прысвечаныя Яну Баршчэўскаму прадстаўляюцца на Віцібшчыне, пасля чаго запланаваны паказ іх у Санкт-Пецярбургу, дзе будзе праходзіць канфірэнцыя ў гонар беларускага пісьменніка.