Яўген Якуш адзначыў сусветны дзень The Beatles танцамі на пялёстках руж

18.01.2014 У краіне
Перакласці песню бітлоў “All you need is love” на мову глуханямых танцору дапамаглі навучэнцы гарадзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху.Перформанс прайшоў у самым цэнтры Гродна, на вуліцы Савецкай.
Вядомы гарадзенскі харэограф разам са сваёй камандай і дзецьмі-аматарамі танчылі ў вялікім сэрцы, выкладзеным на вуліцы з пялёсткаў руж.
“Рэпетыцыі з дзецьмі – гэта адно задавальненне. Дапамагалі іхныя педагогі, бо дзеці не чуюць і самому мне было складана ўсё тлумачыць. Дзеці файныя па эмоцыях – з імі прыемна працаваць, у іх добрая каардынацыя, усё падхопліваюць вельмі хутка”, – расказаў пра падрыхтоўку нумару Яўген Якуш. Акцыю падтрымаў праект “Жывая гісторыя”.
get_img1
get_img2
get_img3
get_img4
get_img5

Аляксей Табяшэўскі, Твой стыль

Тэгі: