Беларусь праз прызму неардынарнасці

28 кастрычніка ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце ў межах кампаніі “Будзьма” адбыўся семінар “Будзьма беларусамі!”, арганізатарам якога выступіла студэнцкая альтэрнатыва “StudAlliance”.

Сваё бачанне Беларусі, Беларусі як “рэчы-ў-сабе”, Беларусі як гістарычнага і палітычнага актора выказвалі Сяргей Дубавец, Андрэй Мельнікаў і Валдас Банайціс, асобы з розным культурным і нацыянальным паходжаннем і жыццёвымі перспектывамі.

Для Андрэя Мельнікава, славутага айчыннага барда, Беларусь – гэта перадусім краіна з моцнай праваслаўнай традыцыяй, будучыня якой немагчымая без Бога. Ува ўспрыманні Сяргея Дубаўца шлях да Беларусі праходзіць праз актыўную грамадскую пазіцыю і сацыяльную творчасць. Літовец па паходжанні, але актыўны прапагандыст беларускай нацыянальнай ідэі Валдас Банайціс зрабіў акцэнт на ўласным разуменні агульнай літоўска-беларускай спадчыны, на падабенстве культурных традыцыяў і менталітэту абодвух народаў.

Семінар, па словах арганізатараў, атрымаўся надзвычай удалым. Госці мерапрыемства і самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма”.

Пра наступныя мерапрыемствы студэнцкай ініцыятывы “StudAlliance” вы можаце даведацца на нашым сайце. Сачыце за абвесткамі!

Тэгі: ,