Сёння ў Аўстрыі стартуе юбілейнае – 60-е Еўрабачанне, самага важнага музычнага конкурса з пункту гледжання краінаў Усходняй Еўропы, “Будзьма” вырашыла не адстаць ад іншых калег, і прапануе паглядзець Еўрабачанне разам і з нашымі каментарамі – папярэджваем, што нашае меркаванне не можа лічыцца адзіным правільным, але, з іншага боку, а чаму гэта не можа?
Будзем імкнуцца, каб нашыя мілыя і бяскрыўдныя жарты не былі барадатымі які леташні пераможца, і больш свежымі, чым гучанне песняў большасці удзельнікаў.
Чакаем, калі пачнецца сам конкурс! А пакуль слухаем Канчыту Вурст, традыцыйна пераможцы выступаюць. Уяўялем, як зараз перажываюць некаторыя краіны. Аднак самае цікавае – наперадзе!
Малдова. Эдуард Раманюта – I Want Your Love
Ідэальна – у тым палне, што любое Еўрабачанне, як падаецца нам, павінна пачынацца з песні з назвай I Want Your Love. Абсалютна стандартная еўра-поп-песня, у ідэальным свеце, усе удзельнікі Еўрабачання спявалі б яе, а журы проста вызначала, хто зрабіў гэта лепей. Што тычыцца артыста, то Эдуард Раманюта ўкраінец, але: а) Україна сёлета ў конкурсе не ўдзельнічае, б) звычайна дасылае на яго прыгожых дзяўчын. Прыгожых дзяўчын мы любім больш
Арменія. Genealogy – Face the Shadow
Зборная Арменіі па Еўрабачанні пад назвай Genealogy набрана па ўсім свеце – хоць усе спевакі і армяне, аднак шансы гэта знізіла: вы думаеце, што на Еўрабачанні можа перамагчы гурт з пяццю вакалістамі? Хай сабе і сімвалізуючы незабудку. Нешта перамудрылі – надта складанная песня, як жа яе насвістваць?
Бельгія. Лоік Нотэ. Rhythm Inside
Раптоўна песня бельгійскага удзельніка нагадвае амерыканскі класічны госпел у куплетах (з улікам, што за традыцыйны госпэл узяліся прадзюсары, нацягнуўшы гэты жанр на фм-фармат). На прыпеве ўсё псуецца, таму раім слухаць першую хвіліну. Кажуць, Нотэ сам прыдумаў музыку да сваёй песні, ну-ну.
Нідэрланды. Трэйнцье Остэрхёйнс. Walk Along
Сёлета не Еўрабачанні абяцалі болей балад. Разумееце? Болей балад, Карл, то бок раней іх было мала. Вось і калі ласка – прадстаўніца Нідэрландаў Трэйнцье Остэрхёйнс (запомнілі?) спявае пра самі здагадайцеся што? Правільна, каханне. Ў прыпевам “Ва-я-я-яй” на паслядоўнасць мажорных акордаў, на якую звычайна пішуцца песні з прыпевам “Ва-я-я-яй”, і ведаеце што? Слухаць можна нават з задавальненнем, праўда адчуванне, што чуў гэтую песню разоў пяцьдзесят раней.
Фінляндыя. Pertti Kurikan Nimipäivät. Aina mun pitää
А вось і адна з галоўных цікавостак конкурса – фінскі гурт (назву прачытайце, калі ласка, самі), удзельнікі якога пакутуюць на сіндорм Даўна. Дарэчы, трэба аддаць належнае – за сёння першы гурт, які спявае на роднай мове. Песня доўжыцца паўтары хвіліны, жанр – адзіны, бадай на сёння “цяжаляк”, Фінляндыя ж, у рэшце рэшт. Што тычыцца самой песні, то аўтару неаднаразова даводзілася чуць нешта падобнае ў мінскіх клубах. Толькі ў фінаў атрымалася лепш.
Грэцыя. Марыя-Элена Кірыаку – One Last Breath
А вось і яшчэ адна тыповая балада ў стылі “давайце-на-конкурс-паедзем-а-раптам”, ну там клавішы, скрыпкі, вось гэта вось усё. Нешта кшталту таго Алена Ланская (паятаеце такую? Была, была) рабіла. І не толькі яна – на кожным Еўрабачанні па дзесяць штук. Пра што песня мы вам не скажам – здагадайцеся.
Эстонія. Эліна Борн і Стыг Раста. Goodbye to Yesterday
Была такая гісторыя – Эстонія перамагла, і трошкі абваліла бюджэт краіны: сёлета за эстонскі бюджэт можна быць спакойнымі. З такімі песнямі не перамагаюць, але ўсё зроблена прыемна і якасна. Кажуць, не адзін год ужо песні – дачакалася свайго часу. Букмекеры, дарэчы, могуць паднапружыць Міністэрства фінансаў Эстоніі, аднак хай тыя не пераймаюцца.
Македонія. Даніэл Каймакоскі. Autumn Leaves
Вот так і трэба ездзіць на Еўрабачанне, з песнямі якія б называліся кшталту Imagine, Let it Be, Smells Like Teen Spirit, Let my People Go. Калі што, Autumn Leaves – ёсць такі крыху сусветнавядомы джазавы стандарт вось ён і яшчэ вось, і яшчэ трошачкі тут. Карацей, калі ў вас быў зборнік “The Platinum Collection of the Very Best of Greatest Golden Hits” для саксафона – вы яе ведаеце. Што тычыцца, песні ад Макідоніі, то там звычайны еўра-попс, хоць і някепскі. З іншага боку, кажуць у Македоніі сёння Майдан (так, так і напісалі “Майдан”) пачаўся, мо ім не да Еўрабачання.
Сербія. Баяна Стаменаў. Beauty Never Lies
У Сербіі здараецца нават такое, што на Еўрабачанне могуць даслаць песню ўвогуле без балканскіх матываў, вось як сёлета. У такіх выпадках дасылаюць звычайную. Зусім. Праз пяць хвілін паспрабуйце ўзгадаць мелодыю. Ага!
YouTube прапанаваў пераіменаваць венгерскую свявачку ў Boogie, і дарма – ніякае тут не бугі, а абавязковая для кожнага Еўрабачання песня пра тое, як добра будзе жыць у свеце, дзе няма вайны. З плюсаў – даўно такога не было, але з усіх інструментаў у песні гучыць толькі акустычная гітара і хор – на хіпі-фэсты, дарагія таварышы, на хіпі-фэсты. Са спецэфектаў – гітарыст-ляўшун. Слухаць прыемна, што ўжо.
Беларусь. Юзары і Маймуна. Time
Вось і яно, галоўнае – Беларусь з песняй пра час, зробленай па лекалах папярэдніх пераможцаў, ну, прынамсі сёлета не гучым як быццам прыляцелі з 2001-га года, хутчэй з 2010-га. Вось Аляксандр Рыбак напісаў жа песню з беларускамоўнымі ўстаўкамі пра тое, што “беларускія хлопцы – найлепшыя ў свеце”, але праляцеў. Букмекеры ставяць нас ажно на 16-е месца (адпачатку на 37-е ставілі). А, і калі вам не спадабалася айчынная песня Time мае для вас дзве іншыя – вось і вось
Расія. Паліна Гагарына. A Million Voices
Самая абураная мінулым пераможцам краіна, спачатку паабяцала зрабіць сваё Еўрабачанне, з духоўнасцю і скрэпамі, а пасля задумалася і даслала ў Аўстрыю песню пра тое, што “калі ты пачуеш нашыя галасы, ты больш не будзеш адзінокім”. Галасоў, дарэчы, мільёны. Мы не ведаем, што канкрэтна маецца на ўвазе, але на ўсялякі выпадак напружыліся. А вось букмекеры даюць высокія шансы. Ці чакае нас на выхадзе яшчэ адно шапіто-шоў як летась – не ведаем.
Данія. Anti Social Media. The Way You’re
Гурт кажа, што ён называецца так, бо “антысацыяльны і сумны”. Ну, хлопцы, самі сказалі – хаця ў параўнанні з датчанамі ўсе астатнія яшчэ больш антысацыяльныя і сумныя. А так брыт-поп з амаль незаўважным прывідам ABBA за спінай.
Албанія. Эльхаіда Дані – I’m Alive
Краіна бункераў даслала на Еўрабачанне яшчэ адну песню з прыпевам “Ай-я-яй”, пакуль за сёння другую. У іншым песня лёгка блытаецца з паловай таго, што сёння гучала. Аднак Еўрабачанне ў Тыране – вось гэта было б крута, гэта б мы паглядзелі. Але, калі верыць букмекерам, то не.
Румынія. Voltaj. De la capăt
Румныскі гурт Voltaj пачынаў яшчэ за часамі таварыша Чаўшэску, гэта раз, па-другое, яны гралі спід-метал, хард-рок і хэві-метал, што за часамі таварыша Чаўшэску было зацеяй, скажам так, ну не самай бяспечнай. Зараз тое, што вы чуеце, меней за ўсё падобна на хард-рок, хэві-мэтал, а пра спід-мэтал прамаўчым. Але і часы ўжо не тыя. Болей і сказаць няма чаго.
Грузія. Ніна Сублаці. Warrior
І апошняе на сёння. Ваяўнічая песня ад грузінскай дзяўчыны, пра тое, што “трэба быць добрай маці, добрай жанчынай, добры настаўнікам” – “варыць смачны борш” радасна дапоўнілі б некаторыя, але не, песня не пра гэта. Дарэчы, у стварэнні песні паўдзельнічалі тыя самыя шведы, якія ўжо некалькі разоў пісалі песні для Еўрабачання. Вынік відавочны – уявіць песню па-за межамі конкурса цяжка.
Такім чынам у фінале мы ўбачым: Арменія (пяць вакалістаў), Расія (якасна тым разам), Румынія (не падвялі людзі, якім Чаўшэску не перашкаджаў), Венгрыя (акустыка!),Грэцыя (ну добра), Албанія (нечакана), Эстонія (прыгожы дуэт”, Грузія (моцныя жанчыны!), Сербія (часам не “балканы” -таксама добра), Бельгія!
З вамі быў Еўрабачанневед Мікалай Левертаў