Юбілей «Дыярыуша»: як гэта было?

23 лютага 2020 г. у Мiнску на Ложынскай, 16-404 у офiсе «Тэрыторыi правоў» грамадскае аб’яднанне «Дыярыуш» адсвяткавала свой 20-гадовы юбiлей.

_DSC5833.jpg

_DSC5834.jpg

Аб’яднанне «Дыярыуш» было заснаванае ў верасні 1999 г. на базе грамадскага Apxiву найноўшай гісторыі. У лютым 2000 г. арганізацыя атрымала рэгiстрацыю як менская гарадcкая.

«Дыярыуш» актыўнiчае ў сферах вывучэння гісторыі, прасоўвання культуры i адукацыі. Як пастаянных партнёраў мае грамадскія ініцыятывы «Культурны Кантакт» i «Беларуская Музычная Альтэрнатыва», Асацыяцыю «Сучаснае Мастацтва», Згуртаваньне Беларускай Шляхты. Падтрымлівае шчыльныя сувязі з Асамбляй Дэмакратычных НДА i рэгіянальнымі арганізацыямі Трэцяга Сэктару Беларусі, а таксама з замежнымі партнэрамі — такімі, як KARTA (Польшча), IDEE (Польшча) «Мэмарыял» (Расея), «ДОБА» (Украіна).

_DSC5837.jpg

_DSC5842.jpg

_DSC5852.jpg

Уцёплай сяброўскай абстаноўцы колькi дзясяткаў прысутных падзялiлiся успамiнамi пра здзейсненае  за мiнулыя 20 год. Кожны распавядаў пра сваё, i, разам з тым, – пра агульную справу. Вядоўца Вiталь Супрановiч па чарзе запрашаў да мiкрафона прамоўцаў i музыкаў. Выступiлi Вацлаў Арэшка i Ларыса Андросiк, Павел Знавец i Iрына Коваль, Вадзiм Александровiч i арганiзатар дзiцячых конкурсаў Барыс Муха з Мар’інай Горкі.   Заспявалi Раман Арлоў, Андрэй Мельнiкаў ды Змiцер Бартосiк – у нязвыклам фармаце: разам са сваiмi дзеткамi. Завяршыла вечарыну раздача падарункаў – выданняў (такiх было 15) i музычных дыскаў, зробленых «Дыярыушам». Адначасова з сяброўскай гутаркай пры салодкiм стале. «Мы нават не чакалi сёння столькi гасцей: значыцца, справа наша жыве», - заўважылi на развiтанне арганiзатары.

_DSC5856.jpg

_DSC5862.jpg

Кастусь Хадыка, фота — Георгій Ліхтаровіч