Фестываль LIDBEER сёлета ўсё ж адбудзецца

Фестываль LIDBEER у 2026 годзе ўсё ж такі адбудзецца. Ён запланаваны на 29 жніўня. Пра гэта паведамілі арганізатары фэсту ў сваім тг-канале.
lidbeer.jpg

«Мы падумалі і вырашылі, што ў юбілейны год кампаніі мы павінны зрабіць сапраўдны падарунак кожнаму з вас і сабраць усіх у нас у гасцях у Лідзе, каб разам адзначыць 150-годдзе кампаніі "Лідскае піва"», напісана ў паведамленні.

Арганізатары сцвярджаюць, што вярнуць фэст іх прымусілі шматлікія звароты гледачоў.

Нагадаем, паведамленне пра адмену LIDBEER з’явілася 19 сакавіка. У ім адзначалася, што фэст не адбудзецца «з прычын, якія не залежаць ад арганізатараў». Апроч фэсту LIDBEER, сёлета ў Беларусі паведамлялася пра адмену шэрагу іншых фестываляў: FestiWOW, Wostrau, свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», прарасійскі фэст «Сонцастаянне».

Адмену фестываляў звязваюць з увядзеннем больш жорсткіх патрабаванняў да арганізатараў. Цяпер у Беларусі праводзіць фестывалі і канцэрты могуць толькі кампаніі са спісу, які зацвярджаюць чыноўнікі.