• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.05.2015 | Літаратура

“З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў”: успаміны падлетка-эмігранта

У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай у 2004 годзе Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”, у выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет новае, ужо 24-е, выданне – успаміны беларускага эмігранта Святаслава Шабовіча “З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў. Гісторыя аднаго падарожжа”. Кніга была напісаная па-ангельску, а пераклад на беларускую мову зрабіла Віялета Кавалёва.

Падчас Другой сусветнай вайны Святаслаў Шабовіч страціў бацькоў, а ў дванаццаць гадоў пакінуў Беларусь, нейкі час жыў у лагерах для перамешчаных асобаў у Германіі, пакуль урэшце не выехаў у ЗША, дзе і асталяваўся.

У прадмове да кнігі даследчыца эміграцыі Наталля Гардзіенка кажа, што да ХХ ст. у беларускім эміграцыязнаўстве пакаленне народжаных у 1930-я заставалася незаўважаным, таму што яго прадстаўнікі пакінулі не так шмат успамінаў. А ўжо ў нашым стагоддзі пакрысе пачалі з’яўляцца мемуарныя тэксты. “І хоць да сёння іх параўнальна няшмат, тым не менш мы можам казаць пра гэтыя ўспаміны як асаблівую з’яву ў эміграцыйнай мемуарыстыцы”, – сцвярджае Наталля Гардзіенка.

Штуршок напісанню ўспамінаў дало падарожжа Святаслава Шабовіча па Еўропе, якое ён здзейсніў у пачатку ХХІ стагоддзя. Тады ж ён наведаў і Беларусь, мясціны свайго дзяцінства. У аўтарскай прадмове Святаслаў Шабовіч кажа: “Як жа балюча мне стала, калі я ўбачыў, што зямля, якая была калісьці ўласнасцю майго таты і месцам майго нараджэння, аказалася глыбока знявечанай… Тады і нарадзілася думка напісаць і апублікаваць гэтыя ўспаміны пра маё дзяцінства, юнацтва і пазнейшы жыццёвы досвед”.

Аўтар кнігі вельмі адкрыта разказвае пра асабістыя перажыванні і назіранні, і таму ягоныя ўспаміны нагадваюць споведзь. Пісаліся яны першапачаткова для сям’і, нашчадкаў, народжаных ужо ў ЗША. Таму ў аповедзе аўтар часам тлумачыць рэчы, звязаныя з рэаліямі беларускага жыцця. Згадкі мінулага нярэдка перагукаюцца з уражаннямі сучаснымі. Ёсць у кнізе і здымкі розных часоў.

У сваім аповедзе Святаслаў Шабовіч згадвае сваё маленства, сям’ю, апісвае малую радзіму і ваенныя падзеі, што пакінулі яго і трох ягоных сясцёр сіротамі. Аўтар дзеліцца ўспамінамі пра ўцёкі на Захад разам з дзядзькавай сям’ёй, тулянне ў паваеннай Еўропе, а таксама расказвае пра прыезд у Амерыку. Аднак амерыканскую частку свайго жыцця ён толькі закранае: згадвае сустрэчу з дзядзькам, які там атабарыўся раней, пераезд да яго, службу ў арміі. Пра гэтую частку жыцця Шабовіча крыху больш згадваецца ў прадмове Наталлі Гардзіенка.

Кнігу ”З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў. Гісторыя аднаго падарожжа“ ужо можна набыць у кнігарнях Мінска: “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А),  “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), а таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Беларусы Слава Мазай і Лёша Угольнікаў амаль дзесяцігоддзе здымалі дзікую прыроду Беларусі, а калі колькасць фатаграфій...

valiancina_shauchenka
Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі,...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

Апошнія навіны

    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип