Дарагія нашы чытачы, сябры, калегі, партнёры, аднадумцы! Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!
Беларусь цяпер праходзіць праз складаны, лёсавызначальны перыяд, ад вынікаў якога залежыць наша з вамі будучыня. Сёння цяжка сказаць, якім будзе 2021 год для кожнага з нас і для краіны, але мы не забудзем праяваў смеласці, прагі да волі і салідарнасці, якімі ўразіў нас 2020 год. І верым, што наступны год зробіць нас яшчэ мацнейшымі, яшчэ больш салідарнымі, яшчэ больш мэтаскіраванымі ў дасягненні нашай агульнай мэты – вольнай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі.
Жадаем, каб кожны дзень наступнага года ахінаў вас любоўю і сяброўскай цеплынёй, дарыў сілу і імпэт для плённай працы на карысць Беларусі. Хай у наступным годзе кожная ваша справа мацуе сусветную беларускую салідарнасць, набліжае дзень вяртання на нашу зямлю права і справядлівасці, апраўдвае надзею і веру беларусаў усяго свету ў хуткі надыход добрых навінаў з Бацькаўшчыны.
Будзьма разам!
Жыве Беларусь!