• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.10.2018 | Грамадства Кіно

Зь «Лістападу» зьнялі яшчэ адзін фільм на знак пратэсту супраць цэнзуры Мінкульту

Ілюстрацыйнае фота. Плякат кінафэстывалю «Лістапад» 2018
Ілюстрацыйнае фота. Плякат кінафэстывалю «Лістапад» 2018

31 кастрычніка рэжысэры Кірыл Галіцкі і Сьвятлана Казлоўская заявілі, што здымаюць свой фільм «Пляж/Лес/Тамбур» з Нацыянальнага конкурсу кінафэстывалю «Лістапад» у намінацыі «гульнявое кіно» – паведамляе Свабода.

Такім чынам яны далучыліся да рэжысэркі Евы-Кацярыны Махавай і прадусара Дзяніса Пуцікава, якія тыдзень таму зьвярнуліся ў аргкамітэт фэстывалю з просьбай зьняць з конкурсу іх дакумэнтальную стужку «Перазімаваць».

Дзеяньні Мінкульту могуць каштаваць «Лістападу» міжнароднага статусу

У абодвух выпадках аўтары выступаюць «за свабоду ад цэнзуры Міністэрства культуры» і ня хочуць удзельнічаць у конкурсе, дзе ігнаруюцца правы і свабоды творчасьці.

Як пісала Свабода, сёлета беларускія стужкі на Нацыянальны конкурс адбірала адмысловая камісія на чале з намесьніцай міністра культуры Ірынай Дрыгай, адхіліўшы ад працэсу дырэкцыю кінафэстывалю.

Дырэктарка кінафэстывалю Анжаліка Крашэўская з гэтай нагоды папярэдзіла, што самадзейнасьць ведамства можа каштаваць «Лістападу» міжнароднага статусу.

Паводле Гільдыі беларускіх прадусараў і кінавытворцаў, у сьвеце больш як 2000 кінафорумаў, але толькі паўсотні маюць акрэдытацыю Міжнароднай фэдэрацыі асацыяцый кінапрадусараў (FIAPF). У іх ліку і менскі «Лістапад». Аднак Міністэрства культуры праз сваё ўмяшаньне можа перакрэсьліць шматгадовыя высілкі дырэкцыі, каб стаць паўнавартасным чальцом сусьветнай кінасупольнасьці, мяркуе Крашэўская.

Яна заявіла, што незалежнасьць адбору ёсьць галоўным патрабаваньнем Міжнароднай асацыяцыі кінапрадусараў.

Незалежны кінакрытык: «Яны зьнішчаюць мастацтва»

Са зваротам да кінаграмадзкасьці, гледачоў і міжнароднай супольнасьці ў зьвязку з цэнзурай Мінкульту таксама выступіў кінакрытык Андрэй Расінскі.

  • Кіно — гэта мастацтва са сваімі правіламі, адкрытае ўсяму сьвету
  • Кіно — гэта індустрыя, нават калі індустрыйныя групы складаюць усяго некалькі чалавек
  • Кіно — гэта камэрцыя, што радуе гледачоў
  • Нарэшце, кіно — гэта люстэрка грамадзтва і ягонай душы.
Андрэй Расінскі
Андрэй Расінскі

Пры гэтым, выказвае шкадаваньне Андрэй Расінскі, міністэрскія чыноўнікі і службоўцы, якія кантралююць беларускую кінаіндустрыю, злосна, нахабна і пасьлядоўна топчуць усе гэтыя правілы.

  • Яны душаць, цэнзуруюць і зьнішчаюць мастацтва.
  • Яны пакінулі ад колішняй беларускай кінаіндустрыі ў лепшым выпадку пустыя дэкарацыі, так што людзі вымушаныя здымаць фільмы дзе заўгодна, толькі не ў Беларусі.
  • Чынавенства дабіла нават тую кінакамэрцыю, што была за савецкім часам. Неаднаразова беларуская кінасупольнасьць зьвярталася з прапановамі, як выратаваць і аднавіць кінавытворчасьць, але ўсё толькі пагаршалася.
  • Пра грамадзкія функцыі падчыноўнага кіно не даводзіцца нават гаварыць: гэта ў лепшым выпадку «расьпілоўваньне» грошай або сытая бюракратычная «галачка» на юбілейна-ваенную тэму, калі гледачоў не загнаць на фільм нават пад рулямі аўтаматаў.

Экспэрт адзначае, што ў такіх неспрыяльных умовах беларускае кіно ня толькі выжыла, але і пачало падымацца — сапраўды народнымі намаганьнямі. Яно расьце само, насуперак міністэрскім «апекунам», часта нават без грошай. Паўсталі фэстывальныя пляцоўкі.

Аднак цэнзура над нацыянальным конкурсам «Лістападу» пагражае зьнішчыць самую буйную міжнародную кінапляцоўку Беларусі.

«Фэстывалі маюць свае цьвёрдыя правілы, галоўнае зь якіх — незалежнасьць адбору, у гэтым выпадку адмененае міністэрскімі чыноўнікамі, — адзначае Расінскі. — Некампэтэнтным чыноўнікам, якія ненавідзяць кіно гэтак жа моцна, месца не ў культуры, а ў адстаўцы. Мы не патрабуем немагчымага.

Мы ствараем беларускае кіно самі, спрабуем наладзіць яго паказ, імкнёмся адлюстраваць праўду і думаем пра гледача. Каб беларускае кіно разьвівалася, дастаткова проста не замінаць».

Андрэй Расінскі заклікаў іншых творцаў падтрымаць свабоду творчасьці і свабоднае кінажыцьцё ў Беларусі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип