З Калядамі і Новым годам!

Дарагія нашыя сябры, партнёры, калегі і адзінадумцы! Шчыра віншуем вас з надыходам чаканых і светлых святаў – Калядаў і Новага году!

bb_new_year_2019

Мы вельмі радыя, што вы былі побач з намі цягам 10 мінулых гадоў! За гэты час мы ўсе разам паспелі зрабіць вельмі шмат важных справаў для развіцця нашага грамадства і краіны. Спадзяемся, што ў будучым вы (і мы таксама!) будзеце такімі ж актыўнымі, бадзёрымі і неабыякавымі. Жадаем у надыходзячым 2019 годзе плёну ды поспеху ва ўсіх пачынаннях!

Вясёлых святаў, шаноўныя!

Каманда ГКК “Будзьма беларусмі!”