З-пад самага раю да беларусаў у Вільні

Калядны гурт «Беларускі цуд» наведаў розныя куточкі горада. Каза, Мядзведзь і беларускія калядныя песні — сапраўднае свята для сем’яў беларусаў.


kaliada_001.jpg

Падарожжа на Каляды «Беларускага цуду» па Вільні ўдалося — калядоўшчыкаў чакалі з нецярпенням. І рыхтавалі падарункі, бо як жа ж падняць Казу, што падала на падлогу — трэба падсілкавацца. Ды і калядоўшчыкам за магічныя песні, што нясуць гаспадарам, дарослым і дзеткам, радасць, дабрабыт і шчасце, трэба нешта добрае пакласці ў калядны мех. Так што былі і дранікі, і бліны, і сала з кілбасамі, і, безумоўна, цукеркі.

kaliada_002.jpg

kaliada_003.jpg

kaliada_010.jpg

А быў жа яшчэ і Мядзведзь, навучаны ў Смаргоні розным цікавым і вясёлым штукам. Паказваў на замовы дзетак ды дарослых гэтыя штукі, а яшчэ спяваў пад свой бубен.

kaliada_004.jpg

kaliada_005.jpg

kaliada_006.jpg

kaliada_007.jpg

kaliada_008.jpg

Нават на вуліцы спынялі нашых калядоўшчыкаў, убачыўшы Зорку ды пачуўшы беларускія спевы.

kaliada_017.jpg

«Беларускі цуд» яшчэ будзе ў Вільні «праездам з-пад самага раю» — на 29 снежня і 7 студзеня радаць, дабрабыт і шчасце можна запрасіць у сваю хату, кватэру ці офіс. Спяшайцеся ўхапіць калядную Казу за хвост і пакідайце свае заяўкі тут.

189.jpg

kaliada_009.jpg

kaliada_013.jpg

kaliada_014.jpg

Рыгор Сапежынскі, budzma.org