• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.03.2023 | Культура

З сенцамі і сапраўднай печчу з ляжанкай. Вось як бы сёння выглядаў модны таўнхаўс, калі б у ім былі памяшканні і зоны як у беларускай хаце

А вы можаце сабе ўявіць сучасны інтэр’ер open space, у якім ёсць функцыянальныя зоны і памяшканні як у традыцыйнай Беларускай хатцы? Аказваецца, сенцы, гарышча, запечак, чырвоны кут цалкам маглі б упісацца ў жыллё XXI стагоддзя, піша CityDog.io. Не так даўно ў сваім інстаграм-акаўнце праект «Беларускі код» апублікаваў пост, у якім прадставіў, як бы выглядаў падобны таунхаус. А CityDog.io даведаўся ў каманды, навошта яны прыдумалі такі праект і хто мог бы жыць у гэтай кватэры.


Што такое «Беларускі код» і чым ён займаецца

Каманда By_kod — гэта група творчых людзей, якія разам працуюць у галіне эксперыментаў з традыцыйнай культурай і сучаснымі тэндэнцыямі. Гэтыя людзі пастаянна знаходзяцца ў пошуку сваёй ідэнтычнасці і імкнуцца ахапіць розныя галіны ў сваіх даследаваннях. Адным з іх стаў дызайн інтэр’еру.

Ва ўдзельнікаў By_kod розны вопыт і прафесійныя веды: хтосьці даўно шукаў, як увасобіць функцыянальнасць беларускіх хат у сучасных рэаліях, хтосьці марыў вынайсці арыгінальны стыль — альтэрнатыву сусветным інтэр’ерным тэндэнцыям, хтосьці хацеў падарыць новае жыццё і функцыянальнасць бабуліным рэчам. Новая ідэя аб’яднала ўсе гэтыя памкненні.

1.jpg

«Абмеркаванне праекта пачалося яшчэ летась. Ужо тады мы заўважылі, што адназрубавая беларуская хата — гэта фактычна традыцыйны аналаг актуальнай на сёння кватэры-студыі з яе прынцыпамі функцыянальнага заніравання і адкрытай планіроўкі», — кажуць прадстаўнікі By_kod.

А цяпер самае цікавае: якія зоны ёсць у кватэры, прыдуманай By_kod?

«Мы сыходзілі з самай базавай камплектацыі хаты: адзін зруб + сенцы. Сама хата разбіваецца дыяганаллю «печ — покуць».

2-2.jpg

03-3.jpg

За печчу месціцца спальная зона, насупраць печы — гэтак званы «бабін кут». У сенцах («калідорчыку», як казала бабуля аднаго з аўтараў) мы змясцілі гардэроб верхняга адзення і санвузел. У ванны пакой мы таксама інтэгравалі кабіну-саўну як замяшчальнік традыцыйнай лазні. Тут жа побач і кухонная зона, што мэтазгодна з пункту гледжання пракладання камунікацый. Кухня займае месца бабінага кута.

Бабін кут, наогул, гэта месца не толькі для гатавання ежы, але таксама і для хатніх прац, калі ўзімку ля коміна з лучынай збіраліся жанчыны і ткалі, пралі, спявалі. Мы ж змясцілі гэты комін над барнай стойкай, дзе, можа, і не змесцішся з кроснамі, але з кубачкам кавы і ноўтбукам — проста.

Вядома, што ад свечкі ці лучыны ў гэтым коміне будзе святла менш за сучасную лямпу, але ж можна запальваць арамасвечкі проста для задавальнення ды камфорту.

Насупраць кухні — печ. Бадай што печ была нашай самай цвёрдай настройкай: мы можам смела абыходзіцца з іншымі зонамі, але печ будзе — і будзе з ляжанкай! Мы зусім трохі асучаснілі форму, але фактычна захавалі яе такой, якой яна мае быць традыцыйна.

За печчу — невялікі закуточак з гардэробам і люстрам, за імі — адасобленая спальная зона.

Для нашага пакалення класічнай кватэрнай планіроўкі такая ступень адкрытасці падаецца занадта смелай, але яна прымальная ў межах філасофіі адкрытай прасторы. На добры лад, гэту зону варта было б прычыніць шырмай ці фіранкай, але яны шкодзілі нагляднасці прэзентацыі, і мы адмовіліся ад іх.

4.jpg

5.jpg

І бадай што найцяжэйшай справай было для нас выявіць чырвоны кут. Мы свядома адмовіліся ад залішняга дэкору, бо ў сённяшнім індывідуалізаваным свеце, на нашу думку, покуць з’яўляецца дужа інтымным месцам і адлюстроўвае тое, што дорага канкрэтнаму гаспадару. Але ж у якасці канцэпцыі мы прапанавалі літаральна чырвоную зону, каб вылучыць яе з іншага інтэр’еру».

У якасці «базавага» напаўнення ўдзельнікі By_kod прапануюць змясціць туды фатаграфіі родных як тое дарагое, што ёсць у жыцці амаль кожнага чалавека. Але таксама нічога не перашкаджае уладкаваць там і паліцу з любімымі кнігамі, паставіць любімы музычны інструмент або паўтарыць традыцыйны «чырвоны кут» з абразамі ці іншымі святынямі — гэта выключна індывідуальная зона.

«Яшчэ адной праблемай стала пытанне таго, што змясціць ля чырвонага кута. Лагічна туды было б паставіць стол, але, па-першае, у XXI стагоддзі людзі маюць процьму спосабаў бавіць вольны час дома апроч застолля, а па-другое — на пытанне «ну што мусіць быць абавязкова ў чырвоным куце, апроч рушнікоў-фотак-абразоў» часта гучаў адзін і той жа адказ: тэлевізар.

Ну сапраўды ж, у традыцыйных інтэр’ерах сёння ён займае пачэснае месца пад іконамі. Мы вырашылі і тут даверыцца традыцыі і размясцілі сацыяльную зону з мяккай канапай. Стол жа мы палічылі ў гэтай зоне сітуацыйным, і таму ён можа быць, напрыклад, складным».

6.jpg

Таксама ўдзельнікі By_kod прадугледзелі ў гэтай жылой прасторы склеп і гарышча, але не раскрывалі тэму так падрабязна. Склеп цалкам захоўвае свае традыцыйныя функцыі схованкі для закатак і бульбы, а гарышча, на думку каманды, можна выкарыстоўваць больш рацыянальна, чым ператвараць яго ў склад для старой хаты. Напрыклад, зладзіць там дзіцячы пакой, спартыўную залу ці паўнавартасны кабінет.

А якія традыцыйныя элементы ёсць у кожнай зоне?

Тут думкі і ідэі ў іх разышліся. З аднаго боку, было жаданне цалкам адхіліцца ад знешняй «беларушчыны» і паглядзець, як будзе працаваць сама ідэя без дадатковых маркераў мясцовасці ў выглядзе дэкору. З іншага боку, было жаданне, наадварот, паказаць, як аўтэнтычныя рэчы могуць упісацца ў сучасны інтэр’ер.

«Каб не згубіць акцэнт на планіроўцы і трымацца сучаснага мінімалізму, мы пакінулі дэкаратыўны мінімум: напрыклад, на вокнах можна заўважыць рол-фіранкі ў выглядзе выцінанак, каля ложка — скрыня. Жырандоля ў выглядзе традыцыйнага саламянага павука асвятляе прастору. Ідэя палавічкоў-дарожак і посцілак з традыцыйным малюнкам актуальная як ніколі. Сталешніца паўтарае ўзоры вясковых скацерак.

7.jpg

9.jpg

10.jpg

Пра канцэпцыю: «Каманда мае падняпроўска-палескія карані, што можна прасачыць у дызайне праз масіўную каменную печ з ляжанкай»

Як адзначаюць удзельнікі By_kod, пошукі сучаснай беларускай архітэктуры або інтэр’ернага стылю пачаліся не ўчора. У інтэрнэце лёгка можна знайсці прыклады беларусізацыі інтэр’еру за кошт элементаў дэкору або выкарыстання аўтэнтычных матэрыялаў.

Але адметнай рысай гэтага імяннога праекта з’яўляецца тое, што каманда, хутчэй, зыходзіла не з аналізу візуальнага і канструктыўнага складнікаў элементаў традыцыйнага інтэр’еру, а перш за ўсё з функцыяналу, таму строга прытрымлівалася традыцыйнай планіроўкі.

«Мы шчыра лічым, што патэнцыял беларускай культуры ў сучасным свеце і на драбінку яшчэ не раскрыты. Архаічная вонкава, яна мае гнуткі стрыжань у сваёй аснове і праз сваю гнуткасць можа адаптавацца і інтэрпрэтавацца так, як гэтага патрабуе час. І мы ставім за мэту паказаць гэта праз мастацтва і дызайн.

Варта таксама адзначыць, што наша каманда мае падняпроўска-палескія карані, што можна прасачыць у дызайне, напрыклад праз масіўную каменную печ з ляжанкай. Ці дэкор падушачак».

Кватэра, інтэр’ер якой распрацавала каманда By_kod, рэальная?

Не, пакуль гэта толькі канцэпцыя. Але ёсць мары рэалізаваць нешта падобнае для сябе, прызнаюцца прадстаўнікі праекта. Пры гэтым план знаходзіцца ў адкрытым доступе, і яны спадзяюцца, што ён можа спатрэбіцца не толькі ім.

Хто мог бы жыць у такой кватэры?

Удзельнікі By_kod яшчэ раз адзначаюць, што гэты праект — эксперымент. У рэальным праектаванні ўлічваецца мноства самых розных фактараў, пачынаючы ад складу сям’і і заканчваючы фізічнымі параметрамі кожнага з жыхароў. Каманда ж хацела паказаць проста канцэпцыю таго, што можна падыходзіць да праектавання сучасных інтэр’ераў і такім вось чынам.

Канкрэтна гэты жылы блок таунхауса By_kod прапанаваў бы сям’і без дзяцей (або з адным-двума, для якіх можна было б унесці мінімальныя змены ў выглядзе дадатковай шырмы для спальнай зоны бацькоў і ўладкавання другога паверха пад дзіцячую прастору). Ці, наадварот, для пар, якія ўжо выгадавалі сваіх дзяцей і цяпер выбіраюць нейкі аптымальны кампраміс паміж сучасным гарадскім жыллём і традыцыйнай вёскай.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип