• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.09.2018 | У краіне Гісторыя

З вядром на галаве і без вушэй, альбо Топ-5 помнікаў савецкай эпохі, што з’явіліся ў незалежнай Беларусі

Калі ў іншых постсавецкіх краінах Сталінаў ды Ленінаў менее, у нас яны працягваюць усплываць з небыцця. Апошні прэцэдэнт – з’яўленне профілю Леніна на трыумфальнай арцы ў Магілёве… А дзе яшчэ?

Мы паспрабавалі сабраць топ-5 самых скандальных савецкіх помнікаў, якія з’явіліся за апошнія 27 гадоў альбо проста вярнуліся пасля перапынку на свае старыя пастаменты.

 

Лінія Сталіна: “вождзь” без вушэй

Самы вядомы Сталін краіны “красуецца” на лініі свайго ж імя, якая паспела стаць турыстычнай атракцыяй. Адкуль узяўся гэты бюст? Некалі “вождзь” красаваўся ў Івянцы, але, паводле мясцовай байкі, яго патрушчыў былы “лясны брат”, які вярнуўся на Радзіму з ГУЛАГа пасля 1956 года. На фоне “развянчання культу асобы” былы палітвязень нібыта і не пацярпеў моцна пасля інцыдэнту, а вось Коба – пацярпеў: помнік застаўся без вушэй.

Сталін на лініі Сталіна (1)

Доўгія гады бюст захоўваўся на задворках нейкага мясцовага мехдвара і зноўку ўсплыў толькі пасля адкрыцця Лініі Сталіна. Пры гэтым першы час так і стаяў без вушэй. Пасля вушы даручылі дарабіць мясцоваму скульптару. Кажуць таксама, што Уга Чавес падчас свайго візіту на Лінію ўскладаў кветкі яшчэ да “бязвухага” Сталіна…

 

Ленін ля МТЗ: бойка пад дажджом

Помнік Леніну каля прахадной МТЗ з’явіўся пару гадоў таму з ініцыятывы дырэкцыі завода. На адкрыццё апроч рабочых і АМАПа прыйшлі сталічныя камуністы. Падчас урачыстасці ўспыхнуў канфлікт, які перарос у бойку: на адкрыццё прыйшлі таксама і антыкамуністы з плакатамі ў выглядзе рэзанансных цытатаў Ільіча.

Ленін каля ўваходу на МТЗ (1)

Ленін каля ўваходу на МТЗ (2)

Штурханіна суправаджалася крыкамі і скандаваннем лозунгаў з абодвух бакоў пад халодным восеньскім дажджом. Актывістаў арыштавалі, а помнік застаўся сабе стаяць на месцы, вітаючы рабочых штораніцы.

 

“Алея герояў” у Свіслачы: ад Каліноўскага да Сталіна

Свіслач, невялічкае мястэчка на поўдні Гарадзеншчыны, можа пахваліцца ўнікальнай для Беларусі “Алеяй герояў”. Гэта, мабыць, і ёсць адлюстраваннем стракатай ідэалагічнай карціны ў галовах нашых суайчыннікаў. Тут вам і Ленін, і Сталін, і Каліноўскі, і Траўгут, і помнік “афганцам”…

Сталін у Свіслачы (1)

Сталін у Свіслачы (2)

Насамрэч Сталін на пастаменце з’явіўся даволі позна: фактычна, яго паставілі ў супрацьвагу паўстанцам – Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту. Мясцовыя ідэолагі палічылі патрэбным разбавіць кампанію нацыянальных герояў, а ў выніку атрымаўся поўны “вінегрэт у камені”.

 

Ленін у Сапоцкіне: сабралі, як пазл, і паставілі на месца

Мястэчка Сапоцкін – гэта самы захад Гарадзеншчыны, мяжа зусім блізка. Тут пануе каталіцкі дух, а мясцовыя па-ранейшаму трымаюцца старых польскіх традыцыяў: адзіная ў краіне вуліца імя Яна Паўла ІІ менавіта тут. Быў у Сапоцкіне і свой Ленін, якога сапоцкінцы зрынулі яшчэ ў пачатку 1990-х, нічога не баючыся і ні ў кога не пытаючыся.

Ленін у Сапоцкіне-1

Часы змяніліся: па загадзе “зверху” Леніна трэба было вяртаць. Але што рабіць, калі ён разбіты на некалькі кавалкаў (па лініі грудзей і па нагах)? Правільна, склеіць! Сказана –зроблена, але нават цяпер праз слаі фарбы праглядаюцца тыя шнары-пераломы. Зрэшты, нават пасля вяртання сапоцкінцы не раз дэманстравалі сваё стаўленне да помніка: аднаго ранку, напрыклад, на галаве Леніна аказалася металічнае вядро…

 

Помнік чэкістам: “крылаты гусар” Дзяржынскі

Памятны знак “Шчыт Айчыны” з’явіўся ў Мінску ў 2012 годзе. Кампазіцыя даволі мазаічная: тут вам і савецкі жаўнер часоў Другой сусветнай, і сучасны супрацоўнік КДБ, і, канечне ж, “Жалезны Фелікс”. Усё гэта дапаўняюць выявы Холмскіх варотаў Брэсцкай крэпасці, абеліска на плошчы Перамогі, Сафійскага сабора ў Полацку.

Помнік чэкістам - Мінск

Цікава, што па полі шчыта раскіданыя некалькі выяваў буслоў. Адной з птушак не бачна, але яе крыло нібыта вырастае з левага пляча Фелікса Эдмундавіча, што робіць яго падобным да крылатага гусара часоў Хадкевіча ці Януша Радзівіла.

Алесь Кіркевіч

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип