Беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher у Кракаве адкрыла інтэрнэт-краму. Тут ужо можна набыць пазл «Бітва пад Оршай» і «Беларускі народны соннік».
За аснову пазла на 1000 элементаў была ўзята вядомая карціна «Бітва пад Оршай» — славутае батальнае палатно, намаляванае ў XVI стагоддзi, якое ілюструе гiстарычную перамогу лiтоўска-польскага войска 8 верасня 1514 года. «Вялікі памер складанкі 50×70 см падорыць некалькi захапляльных гадзiн над збiраннем гэтага незвычайнага пазла», — абяцаюць выдаўцы.
А першай кнігай пад новым брэндам стаў «Беларускі народны соннік», укладзены Алінай Высоцкай.
У кнізе 2153 аўтэнтычныя запісы аповедаў пра сон: тлумачэнні, апісанні варажбы і абміранняў, перасцярогі і парады, спосабы «закладання» на сон. Геаграфічны паказальнік дазваляе звярнуцца да запісаў з канкрэтнага рэгіёну. Паказальнікі сюжэтаў і трыгераў даюць уяўленне пра найважнейшыя вобразы і падзеі ў жыцці беларусаў за апошнія паўтара стагоддзя.
Замовіць і набыць кніжкі ды гульні выдавецтва з дастаўкай па ўсім свеце — у тым ліку ў Беларусь (поштай да 2 кг). можна тут.