“За дзень да вясны” – сольны канцэрт гурта “Верасень”

15.02.2012 Афіша

У апошні дзень зімы гурт “Верасень” запрашае на свой канцэрт з сімвалічнай назвай “За дзень да вясны”.

Свой жанр музыкі акрэсліваюць як інтэлектуальны рок. У рэпертуары гурта – песні на беларускай мове на вершы Вольгі Акуліч, вакалісткі і лідара калектыву. Спалучэнне меладычных гітарных хадоў і губнога гармоніка надае музыцы калектыву цікавы “каляблюзавы” каларыт. А мілагучнасць беларускай мовы ўдала дапаўняецца небанальнымі мелодыямі і сяброўскай атмасферай выступаў. Гурт стане сапраўдным адкрыццём для тых, хто прагне музыкі не толькі “для ног”, але і для душы і сэрца.

У студзені 2012 года гурт “Верасень” выпусціў альбом з назвай “Другі”, які быў выкладзены для свабоднага праслухоўвання на сайце “Будзьма беларусамі!”

Канцэрт адбудзецца 29.02.2012 у клубе “Салтайм” (Мінск, пр. Незалежнасці, 131/1)

Пачатак а 19-й.

Цана квіткоў – 20 000 руб. пры папярэднім продажы, 30 000 – у дзень канцэрту.

Замова квіткоў па тэлефоне (029) 640 09 38.