• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.01.2012 | Музыка

Гурт “Верасень” выпусціў “ДРУГІ” альбом (аўдыё)

13 студзеня гурт “Верасень” дарыць шаноўнаму спадарству свой новы альбом. Праслухаць і спампаваць кружэлку можна будзе на сайце budzma.org.

F.A.Q з нагоды выхаду кружэлкі
– Дыск вы назвалі “арыгінальна”…

– Так, гэта другі альбом гурта “Верасень” (калі лічыць першым дыск “Трохнутнік” Вольгі Акуліч і праекта WERASEN). И ён насамрэч “Другі”. За час, мінулы з лета 2010 года (калі пачаў складацца сталы склад музыкаў і з “праекта” “Верасень” стаў гуртом) вызначылася стылістыка калектыва, мы знайшлі сваё гучанне. Ну і, натуральна, захацелася зафіксаваць гэты факт у студыйнай працы.

– А чаму гурт завецца “Верасень”?

– А чаму некаторые гурты зваліся “Дзверы”, “Жукі” або нават “Жывёлы”… Неяк так:)

– На плытцы ўсяго 5 трэкаў, які ж гэта “альбом”. У вас што, матэрыялу не хапіла?

– Матэрыялу як раз навалам. Але студыйная работа патрабуе выдаткаў. І мы вырашылі, што “лепей меней, ды лепей”. Мы вырашылі абмежавацца пяццю песнямі. Але на наша ІМХО гэта менавіта цэльная праца, сапраўдны альбом, няхай і з прыстаўкай “міні”.

– Звычайна студыйны запіс дужа адрозніваецца ад жывога гучання. Запрашаюцца сесійныя музыканты, прапісваюцца цікавыя “бэкі”, выкарыстоўваюцца адмысловыя тэхналогіі.

– Мы хацелі, каб альбом выйшаў максімальна “праўдзівым”, так што ён “амаль як у жыцці”, хіба што крышачку лепш.

– А ў якім стылі вы граеце?

– Цікавае пытанне, і, што характэрна, арыгінальнае. Напэўна – рок. Інтэлектуальны, лёгкі, дарослы – карацей, эпітэт прыдумайце самі.

– Дзе будзе прадстаўлены альбом?

– “Другі” альбом выкладзены для свободнага спампоўвання ў Інтернеце. Мы падзяляем мэты грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”, таму перш за ўсё шукайце інфармацыю і спасылкі на сайце Budzma.org.
Таксама надрукаваны невялікі “сувенірны” наклад на матэрыльных носьбітах (кампакт-дысках), але ён не трапіць у дыскарні і будзе даступны толькі на канцэртах гурта “Верасень”.

 

Даведка:

“Другі” альбом гурта “Верасень” убачыў свет на Стары Новы Год, 13 студзеня 2012 года. Дыск утрымлівае 5 трэкаў.
Гурт “Верасень” гэта: Вольга Акуліч (вакал), Арцём Лабін (гітара), Віталь Валошын (губны гармонік), Аляксей Кулеш (ударныя), Фёдар Немцаў (бас-гітара). Дыск запісаны пры ўдзеле Івана Бандацкага (бас-гітара). Запіс і звядзенне – Эдуард Іваноў. Дызайн вокладкі – Аляксандр Песціч, фота Аляксандра Будзько, таксама ў афармленні выкарыстаныя фота Аляксандра Кавалёва і Ежы Дзедзічка.

P.S. Бліжэйшы выступ гурта “Верасень” адбудзецца ў рамках акцыі “Штомесяц 13-га рок па-беларуску” ў клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці 131/1) 13 снежня 2012 г. Пачатак у 19-00.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы
    Літаратура
    У продажы з’явіўся беларускі пераклад рамана Аляксандра Чарнухі «Свінні»

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 09.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 09.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 09.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 09.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 09.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип