Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Гэта гісторыя пра «страчанае пакаленне», беларускую моладзь, якая апранула ў Другую сусветную зусім не савецкія мундзіры. Ваявала за немцаў, палякаў, брытанцаў... Тыя, хто выжыў, аказаліся раскіданыя па ўсім свеце. Ці быў у гэтым сэнс? Як застацца сабой за тысячы кіламетраў ад Бацькаўшчыны? Дзе шукаць сваю Беларусь?
Кастусь Акула і яго раман «Змагарныя дарогі» — у нашым відэа.