На заснавальніка Symbal. bу Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве», паведамляюць праваабаронцы.
Па дадзеных тэлеграм-канала сілавікоў, Павел нібыта «прапагандаваў ідэю польскага свету» і «дапамагаў каардынаваць дзейнасць, накіраваную на гвалтоўны захоп улады».
Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, Павел Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 г.
Падтрымаць Паўла можна лістамі: СІЗА-1, 220 030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Паўлу Мікалаевічу Белавусу.