1 студзеня ў Гродне адбудзецца традыцыйны «Забег цвярозасці», мерапрыемства будзе мець крыху іншы фармат, чым раней. У мінулым годзе забег адмянілі з-за пандэміі. У гэтым — прабежка адбудзецца ў фармаце адкрытай трэніроўкі, на якую клічуць усіх жадаючых.
Арганізітары кажуць: “Мы думаем, што за столькі гадоў вы ўжо чулі (магчыма нават удзельнічалі) у традыцыйным “Забегу цвярозасці”. У гэтым годзе мы зноў сустракаемся з вамі! Правядзем у фармаце адкрытай трэніроўкі: бясплатна, без рэгістрацыі і смс. Проста прыходзьце самі і бярыце з сабой сям'ю, сяброў, каханых”.
Збор пачынаецца 1 студзеня ў 11:30 на танцпляцоўцы ў "Пышкі". Пасля размінкі, аматары цвярозага Новага года змогуць прабегчы адзін адлегласць у 4300 метраў у вольным і зручным для сябе тэмпе.
1 студзеня 2014 года адбыўся першы “Забег цвярозасці”. Яго зладзілі аматары здаровага ладу жыцця, арганізатары нават не спадзяваліся тады на шырокую падтрымку сярод гродзенцаў, у выніку ў першым “забегу”, паўдзельнічала больш за 50 чалавек. У апошнім забегу, які адбыўся ў 2020 годзе бегала больш за 500 чалавек.