Акардэаніст Ягор Забелаў едзе з канцэртным міні-турам па польскіх гарадах

Музыка-эксперыментар дасць канцэрты ў Варшаве, Кракаве і Згежы. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.


343234229_191824880368041_4878892089916091457_n.jpg

12 мая: Згеж — Klub AgRafKa

21 мая: Варшава — Kościół św. Aleksandra

2 чэрвеня: Кракаў — Stakkato, Art Space

Ягор Забелаў з’яўляецца кампазітарам, аўтарам музыкі да фільмаў і тэатральных пастановак. Яго лічаць адным з самых унікальных акардэаністаў Усходняй Еўропы. Апошнім часам творца жыве ў Гданьску.