Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт выдавецтва Arche

Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдання Валер Булгакаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


7.jpg

«Arche.by далучыўся да немалой ужо кампаніі заблакаваных Міністэрствам інфармацыі сайтаў. Пятля звужаецца. Дабілі/выпхнулі за мяжу буйных, узяліся дабіваць дробных і напаўжывых»,  — напісаў Валер Булгакаў.

Прычына блакіроўкі: «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

Пры спробе адкрыць сайт з’яўляецца стадартнае паведамленне:

15.jpg