Мінскі гарвыканкам пацвердзіў закрыццё Ліцэя № 1 і Ліцэя № 2. Да гэтага ўлады казалі, что інфармацыя пра закрыццё навучальных устаноў — фэйк.
План паступовай «аптымізацыі» мінскіх ліцэяў у лісце ад камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама апісваецца так:
«Запланаваны паэтапны вывад ліцэяў з сеткі ўстаноў адукацыі горада наступным чынам: у 2022 годзе не ажыццяўляць набор у X-я класы ліцэяў, у 2023 годзе ажыццявіць аптымізацыю дадзеных устаноў, завяршыўшы навучанне і выхаванне М класаў».
Вядомы педагог Яўген Лівянт пракаментаваў у фэйсбуку закрыццё ліцэяў:
«Думаю, што будуць зачыненыя агульнаадукацыйныя ліцэі і ў іншых гарадах, калі не ўсё, то частка з іх.
Няма ніякага тлумачэння прычын закрыцця ліцэяў — ні выразнага, ні невыразнага. Больш таго, няма ніякіх дакументаў з гэтай нагоды. Верагодна, ні адзін чыноўнік не хоча падпісваць распараджэнне аб закрыцці ліцэяў, каб не браць на сябе адказнасць за абсурднае і, адначасова, злачыннае, на мой погляд, рашэнне».