На заняткі беларускай мовы ў Японіі прыйшло больш студэнтаў, чым трэба

Пра гэта распавяла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выкладчыца беларускай мовы Сіёры Кіёсава. Яна выкладае беларускую мову ва ўніверсітэце Дзёці (上智大学). Па словах Сіёры, гэта адзін з лешых прыватных універсітэтаў Японіі.


309590453_5478552692234161_7152651167660502149_n.jpg

Заняткі з’яўляюцца факультатыўнымі і ўніверсітэт даў выкладчыцы аўдыторыю, у якой ёсць усяго 20 месцаў для студэнтаў, аднак прыйшло каля 30.

«Сёння адбыліся першыя заняткі. Колькасць студэнтаў аказалася амаль 30...! Нам нават прыйшлося перайсці ў іншую больш вялікую аўдыторыю. Я ж зараз выкладаю і расейскую мову ў іншых універсітэтах. Аднак у мае заняткі ходзяць не больш 17 вучняў. Таму сёння быў нейкі рэкорд... (прынамсі для мяне). Усе студэнты вельмі апаннтаныя ды з вялікай цікавасцю вывучаюць мову нашу мілую...» — падзялілася радасцю выкладчыца.