Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Гэты раман Пясецкі лічыў больш важным за славутага «Каханка Вялікай Мядзведзіцы». Што ж там такога? Крызіс чалавека, які вярнуўся з вайны ды — застаўся адзін у вялікім горадзе. Крымінал, падробныя дакументы, порнаіндустрыя, бардэлі і турма. Усё гэта выглядае больш маральным за нормы грамадства, якое зрабіла галоўнага героя лішнім. Пра атмасферу і сэнсы рамана «Жыццё раззброенага чалавека» — у нашым відэа.