• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.10.2023 | Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Традыцыйная страва на Дзяды: запяканка з селядцом і цяляцінай

Нашыя продкі гатавалі шмат страваў з рэшткаў іншых ласункаў. Гэта былі кашы, салаты, супы, яешні і, канешне ж, запяканкі. Іх гатавалі на наступны дзень пасля вялікіх святаў або знакавых падзеяў. Прапануем прыгатаваць запяканку з незвычайным начыненнем па старадаўнім беларускім рэцэпце. Такую запяканку часта рабілі пасля «тлустай вячэры» на Дзяды.


zapyakanka_cover.png

Запяканка з селядцом і Дзяды — дзе сувязь?

Запяканкі з бульбы сталі папулярнымі ў нашых продкаў у сярэдзіне ХІХ стагоддзя. У той час бульба акурат і стала для беларусаў «другім хлебам» і амаль штодня была на стале як у простых людзей, так і ў знаці. Пасля пышных застолляў на Дзяды, Каляды або Вялікдзень заставалася шмат ежы: варанага мяса, смажанай або салёнай рыбы, бульбы, грыбоў і іншага. Тады нашыя продкі і прыдумалі сумяшчаць часам несумяшчальныя прадукты ў адной страве і атрымліваць смачныя вынікі.

Запяканкі часта рабілі пасля «тлустай вячэры» на Дзяды, якія адзначаюць на пачатку лістапада і цяпер. Народныя прымаўкі «На Дзяды многа яды», «Наеўся, як на Дзяды» сведчаць што свята сапраўды было «тлустым і смачным». Перад Дзядамі заўсёды нарыхтоўвалі мяса і мясныя прадукты, каб пышна накрыць стол і гэткім чынам задобрыць продкаў.

Чытайце па тэме:

Што падаваць на стол і як за ім сябе паводзіць у святочную вячэру на Дзяды?

Селядзец багатым і бедным!

Сярод страваў даволі часта былі варанае мяса, бульба і селядзец — танны і папулярны прадукт тады і цяпер. Селядзец з XVI па XVIII стагоддзі складаў адну з асноўных галінаў імпарту ў Рэч Паспалітую, яго пастаўлялі нават з Атлантыкі!

Калі для простых людзей гэтая салёная рыба была штодзённай ежай, у прыкуску з хлебам ці бульбай, то для заможных — адзін са складнікаў вытанчаных страваў: катлет, адмысловага масла, паштэтаў і нават калдуноў! Але для ўсіх селядзец быў неад’емнай часткай ранішняй бульбяной запяканкі з дадаткам мяса.

Як прыгатаваць запяканку з селядцом і цяляцінай

  1. Цяляціну (можна выкарыстоўваць ялавічыну, бараніну або свініну) адварыць да гатоўнасці.
  2. Падчас варкі ваду крыху прысаліць, усыпаць перца гарошкам і пару лістоў лаўрушкі.
  3. Астылае мяса парэзаць дробным кубікам, такім жа чынам парэзаць філе селядца.
  4. Цыбулю парэзаць дробна і абсмажыць на алеі ці тлушчы да залацістага колеру.
  5. Звараную ў лупінах бульбу (такая бульба мае больш насычаны смак) стаўчы ў кашу, пры жаданні можна ўліць алей ці тлушч з-пад цыбулі або пакласці кавалак масла.
  6. У кашу дадаць абсмажаную цыбулю, пасечаны кроп для водару, нарэзаную цяляціну і селядзец.
  7. Уліць некалькі ўзбітых яек. Дадаць пару лыжак смятаны, перац і соль па смаку.
  8. Усе інгрэдыенты добра вымешаць між сабой, каб яны нагадвалі аднародную кашу. Выкласці ў форму для запякання, пасыпаць паніровачнымі сухарамі.
  9. Пячы каля 45 хвілін пры тэмпературы ў 200 градусаў.
  10. Cтрава падаецца як у гарачым, так і ў халодным выглядзе. Цёплую запяканку смачней падаваць са смятанай і зелянінай.

Смачна есці!

Нам спатрэбяцца:

  • Бульба вараная — 500 грамаў
  • Варанае мяса — 500 грамаў
  • Селядзец — 250 грамаў
  • Цыбуля — 200 грамаў
  • Смятана — 100 грамаў
  • Сухары паніровачныя — 70 грамаў
  • Яйка — тры штукі
  • Алей — 2 сталовыя лыжкі
  • Лаўровы ліст, соль і перац — па смаку

Глядзіце яшчэ:

Клёцкі з «душамі», або цэпеліны — традыцыйная страва на Дзяды. Гатуем з «Будзьма!»


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку

Выстава карцін з відамі Беластоку майстроў пэндзля з Беларусі і Украіны адкрылася ў гандлёвай галерэі «Альфа»,...

valiancina_shauchenka
Музыка Гітара Мулявіна

Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?

Мастацкае шматкроп’е ў музычных кампазіцыях ставіцца часцей за чоткую і зразумелую кропку. Кажу метафарамі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»
    «Мама, не журыся!»
    Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    Новы год і Каляды
    7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип