Запрашаем у міжнародныя валанцёрскія летнікі ў Беларусі

14.05.2012

РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” запрашае маладзёнаў ва ўзросце 18-25 гадоў да ўдзелу ў міжнародных валанцёрскіх летніках.

Міжнародны англамоўны летнік у м. Ружаны (16-28 ліпеня) і рускамоўны – у в. Залессе (11 – 25 ліпеня) ладзяцца ў межах праграмы “Замкі Беларусі”.

Падчас валанцёрскіх летнікаў прадугледжана наступная праца: уборка на тэрыторыі гістарычных аб’ектаў, праца па азеляненні, будаўнічыя працы.

У праграме летнікаў: навучальныя трэнінгі і майстар-класы, культурніцкія мерапрыемствы, экскурсіі, турыстычныя паходы.

Падаць заяўку на ўдзел у летніку ў м. Ружаны
Падаць заяўку на ўдзел у летніку ў в. Залессе

Даведка:
У РГА “БелАЮ” з 1998 года існуе праграма “Замкі Беларусі”, у рамках якой штогод праводзяцца моладзевыя міжнародныя валанцёрскія летнікі на аб’ектах гісторыка-культурнага значэння. У розныя гады такія летнікі ладзіліся ў Міры, Нясвіжы, Наваградку, Смілавічах, Тарасаве, Залессі.
У гэтым годзе запланаваныя два летнікі: у мястэчку Ружаны (палацавы комплекс – былая рэзідэнцыя Сапегаў) і вёсцы Залессе (сядзіба М Агінскага).