Выдатны падарунак для вашых дзетак — музычная беларускамоўная ялінка «Калядная казка пра Казу і Пятра» паводле твора Ігара Кузьмініча.
Гэта супольны праект гурту «VURAJ» і тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі. У праграме: музычны спектакль, калядныя гульні, танцы, спевы, конкурсы ды іншыя забаўкі з прыемнымі падарункамі.
Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы», крамаў symbal.by ды prastora.by.
Пра спектакль:
Раней на зямлі амаль не было Зімы і Ночы. Таму што руплівая Каза сябравала з Сонцам і не давала яму адпачываць. Аднойчы яе сустрэў заможны гаспадар Пятро. Запрасіў Пятро Казу да сябе ў дом, бо была ў яго адна бяда — не было ў іх з жонкай дзетак. А ведаў Пятро, што Каза шчасце прыносіць. Пагадзілася Каза. А далей…
Аўтарам «Казачкі пра гандляра Пятра, Казу і Каляды», якая лягла ў аснову тэатральнай часткі ялінкі, з’яўляецца Ігар Кузьмініч. Падрабязней пра аўтара і яго казкі чытайце тут.
Даты правядзення ялінак: 26, 27, 28 снежня 2016; 4, 5, 6 студзеня 2017.
Збор гасцей: 12:00.
Працягласць мерапрыемства: 60 хвілінаў.
Месца правядзення: кафэ «Грай», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33.
Кошт квітка: 10 рублёў.
Квіткі: у офісе «Арт Сядзібы», на сайтах symbal.by, bycard.by і білетных касах «Bycard».
Чакаем дзетак ад 3 да 13 гадоў з іх бацькамі. Для бацькоў і дзяцей да 3-х гадоў уваход вольны!
Даведацца падрабязную інфармацыю ды забраніраваць месцы можна таксама па тэлефонах: +375 (29) 651-78-98; +375 (44) 787-60-38.