Сустрэча са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам пераносіцца ў іншае месца.
Мерапрыемства адбудзецца ў страўні “Камяніца”.
Час правядзення сустрэчы і праграма мерапрыемства застаюцца нязменнымі.
Падчас сустрэчы галоўны беларус Вільні падзеліцца вопытам больш як 20-гадовай працы па захаванні беларускага духу ў Літве.
Дапоўняць яго аповед людзі, якія добра ведаюць Хведара Нюньку і яго дзейнасць – акадэмік Радзім Гарэцкі і старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Таксама ў межах мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя фільма пра дзейнасць ТБК у Літве “Беларускія справы” рэжысёра Вольгі Мікалайчык.
Імпрэза ладзіцца Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Запрашаем скарыстацца ўнікальнай магчымасцю асабіста сустрэцца і пагаварыць з адным з самых вядомых сучасных дзеячаў беларускага адраджэння ў Літве — Хведарам Нюнькам.
Субота, 20 лютага
Страўня “Камяніца”
г. Мінск, вул. Першамайская, 18 (насупраць уваходу ў парк Горкага з боку трамвайных шляхоў)
Пачатак мерапрыемства а 12:30.
Уваход вольны.