Месца сустрэчы з Хведарам Нюнькам пераносіцца

15.02.2010 У краіне

Сустрэча са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам пераносіцца ў іншае месца.

Мерапрыемства адбудзецца ў страўні “Камяніца”.

Час правядзення сустрэчы і праграма мерапрыемства застаюцца нязменнымі.

Падчас сустрэчы галоўны беларус Вільні падзеліцца вопытам больш як 20-гадовай працы па захаванні беларускага духу ў Літве.

Дапоўняць яго аповед людзі, якія добра ведаюць Хведара Нюньку і яго дзейнасць  – акадэмік Радзім Гарэцкі і старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Таксама ў межах мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя фільма пра дзейнасць ТБК у Літве “Беларускія справы” рэжысёра Вольгі Мікалайчык.

Імпрэза ладзіцца Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Запрашаем скарыстацца ўнікальнай магчымасцю асабіста сустрэцца і пагаварыць з адным з самых вядомых сучасных дзеячаў беларускага адраджэння ў Літве — Хведарам Нюнькам.

Субота, 20 лютага

Страўня “Камяніца”

г. Мінск, вул. Першамайская, 18 (насупраць уваходу ў парк Горкага з боку трамвайных шляхоў)

Пачатак мерапрыемства а 12:30.

Уваход вольны.

Тэгі: ,