Запрашаюцца жадаючыя да ўдзелу ў праекце «Гарадзенскі палімпсест»

11.02.2010 У краіне

Маем гонар праінфармаваць вас пра працяг навуковага праекту “Гарадзенскі палімпсест”, прысвечанага даследаванню мінулага Гродна (Горадні, Гародні) як феномена лакальнай гісторыі. Праект распачаўся ў 2008 г. За мінулы час былі праведзеныя навуковыя канферэнцыі (“Гарадзенскі палімпсест”. 2008; 2009) і апублікаваныя два навуковыя зборнікі.

У 2010 г. плануецца правядзенне ІІІ канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест: дзяржаўныя і сацыяльныя структуры” і выданне навуковага зборніка рэфератаў і артыкулаў. Тэкст цалкам.

Тэгі: