Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана

16 сакавіка з СІЗА-1 была шпіталізаваная экспертка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях Аксана Зарэцкая.


563.jpg

Дзе зараз Аксана, у якім яна стане і прычыны шпіталізацыі — невядомыя, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістарка педагогікі, была затрыманая ў канцы снежня мінулага года. 14 сакавіка ёй прысудзілі 1,5 года калоніі па «народным» арт. 342 КК.