• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.04.2022 | Гісторыя Асоба

Даследаваў археалагічныя помнікі Беларусі і крытыкаваў «Гісторыю Расійскай дзяржавы». Гістарычны след Зарыяна Даленга-Хадакоўскага

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе пра пачынальніка беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі — Зарыяна Даленга-Хадакоўскага.


57.jpg

Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (24 снежня 1784 г. — 17 лістапада 1825 г.)

Нарадзіўся Зарыян Даленга-Хадакоўскі (сапр. Адам Чарноцкі) — каля вёскі Гайна Мінскага ваяводства (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці). Бацька працаваў аканомам, быў і арандатарам. Яшчэ да нараджэння Адама бацька збяднеў у выніку няўдалай арэнды фальварка Чаркасы ў памешчыка М.Ваньковіча. Сям’я пераехала ў маёнтак Л.Ваньковіча ў вёсцы Волма пад Мінскам.

У 1801 годзе Адам скончыў Слуцкае каталіцкае вучылішча і пераехаў у Мінск, дзе да 1802 года працаваў хатнім настаўнікам і самастойна вывучаў прававыя навукі. У 1802–1804 гадах праходзіў юрыдычную практыку ў Навагрудку. Напрыканцы 1805-га здаў экзамен па юрыспрудэнцыі і працаваў прыватным адвакатам у Мінску. У 1807 годзе служыў у графа Ю.Несялоўскага, спачатку намеснікам упраўляючага, потым — упраўляючым маёнтка Варонча на Навагрудчыне.

За напісанне ліста да А.Несялоўскага, які знаходзіўся ў Варшаве, з выказваннем падтрымкі Напалеона А.Чарноцкі 24 сакавіка 1809 года быў арыштаваны і заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У кастрычніку 1809 года пазбаўлены шляхецтва і накіраваны радавым салдатам у расійскае войска з праходжаннем службы ў Омску. Па дарозе да месца вёў дзённік «Маё падарожжа без жадання», вывучаў этнічныя рысы тэрыторыі, тапаграфічныя назвы і асабовыя прозвішчы. У чэрвені 1811 года часць, у якой служыў А.Чарноцкі, была пераведзена ў Бабруйск, адкуль ён уцёк. Перабраўся ў Польшчу, дзе перайшоў на бок Напалеона. Быў залічаны ў 5-ы пяхотны полк корпуса, якім камандаваў маршал Даву, ад’ютантам-падафіцэрам і выконваў функцыі пісара батальённай канцылярыі.

30 мая 1812 года быў звольнены з вайсковай службы. Пасля паражэння французскай арміі ўцёк да сваякоў у Навагрудскі павет, потым — на Валынь. Тут ён узяў сабе псеўданім Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Падарожнічаў па Польшчы, Галіцыі, Палессі. У 1814–1818 гадах працаваў у бібліятэцы Крамянецкага ліцэя, бібліятэцы апекуна Віленскай навучальнай акругі А.Чартарыйскага ў Пулавах (Люблінскае ваяводства), у мінскіх архівах. У сакавіку 1818 года падчас знаходжання ў Сеняве на Галіччыне напісаў праграмную працу «Аб славяншчыне да хрысціянства».

14 снежня 1818 года З.Даленга-Хадакоўскі атрымаў ад Віленскага ўніверсітэта адкрыты ліст (дазвол) на права раскопак. Даследаваў археалагічныя помнікі ў Полацку, Віцебску, Тураве, каля Брэста, Гомеля, Магілёва. Аднак Віленскі ўніверсітэт не выдаткаваў сродкі для арганізацыі вялікай экспедыцыі. Значную частку 1819 года правёў у маёнтку М.П.Румянцава ў Беліцкім павеце каля Гомеля. 9 верасня, атрымаўшы фінансавую дапамогу ад Чартарыйскага, накіраваўся ў Пецярбург. Праз некаторы час на старонках маскоўскага «Весніка Еўропы» па ініцыятыве яго рэдактара М.Качаноўскага быў змешчаны артыкул З.Даленгі-Хадакоўскага «Даследаванне адносна рускай гісторыі» з крытыкай прац М.Карамзіна. 29 лістапада 1819 года ён быў выбраны членам-карэспандэнтам «Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці».

З.Даленга-Хадакоўскі блізка пазнаёміўся з будучымі дзекабрыстамі К.Рылеевым, А.Бястужавым, А.Дэльвігам, В.Кюхельбекерам. У сакавіку 1820 года ў часопісе «Сын Отечества» быў надрукаваны яго «Праект вучонага падарожжа па Расіі для вытлумачэння старажытнай славянскай гісторыі». Усё падарожжа павінна было працягнуцца чатыры гады і ахапіць Еўрапейскую Расію ад паўночных азёраў да Урала і Чорнага мора. Частка плана была выканана ў перыяд з верасня 1820-га па кастрычнік 1821 года. На пачатку падарожжа вучоны страціў жонку і дзіця. Яшчэ да заканчэння экспедыцыі і атрымання справаздачы ў Пецярбургу сфарміравалася непрыхільнае меркаванне аб вучоным. Значную ролю ў гэтым адыгралі яго крытычныя матэрыялы на «Гісторыю Расійскай дзяржавы» Карамзіна.

З кастрычніка 1821 года вучоны жыў у Маскве. 11 красавіка 1823 года ён атрымаў афіцыйную адмову ў фінансавай падтрымцы яго навуковага падарожжа. Складанае матэрыяльнае становішча прымусіла З.Даленгу-Хадакоўскага па рэкамендацыі сяброў у жніўні 1823 года пераехаць у Цвярскую губерню, дзе ён стаў упраўляючым маёнтка ў с.Пятроўскае.

Памёр і пахаваны ў с.Пятроўскае.

«Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй

У гонар людзей, падзей і зьяваў усталявана вельмі шмат помнікаў. У першай частцы падборцы разгледзім бюсты і статуі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое моўная дыскрымінацыя?

Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Гатуем з «Будзьма!»

Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»

Хочацца салодкага, але не ведаеце, чаго менавіта? Прапануем прыгатаваць кварккойльхен і братэпфель. Не зразумелі,...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй
    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM