Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы

Пра гэта стала вядома ад чалавека, які знаходзіўся з Ігарам на Акрэсціна, пішуць праваабаронцы. 


53.jpg

Гэта не адзінкавы выпадак — акрамя Ігара, на Акрэсціна таксама былі людзі, якіх затрымлівалі з-за размоваў па-беларуску на вуліцы.

Нагадаем, Хмара быў затрыманы ўвечары 2 жніўня пасля шпацыру па Мінску. Паводле папярэдняй інфармацыі, Ігара пасадзілі ў сіні бус двое супрацоўнікаў міліцыі.